Розніца паміж версіямі "Юзаф Пашкоўскі"

267 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (дапаўненне)
др
'''Юзаф (Восіп, Іосіф) Пашкоўскі''' ({{ДН|19|3|1787}}, в. Стокі, цяпер Свіслацкі раён — {{ДС|4|10|1858}}) — пісьменнік і педагог.
 
Вучыўся ў Барунскай базыліянскай школе, затым у Гродзенскай дамініканскай школе, скончыў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкую гімназію]]. У 1810 годзе выехаў у Варшаву і паступіў на вайсковую службу. На баку французаў удзельнічаў у [[Вайна 1812 года|вайне 1812 года]]. У 1820 годзе выкладаў артылерыю ў Калішскім кадэцкім корпусе. У 1822—1830 гадах выкладаў у артылерыйская-інжынернай школе ў Варшаве. Удзельнік [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]]. У 1833 годзе атрымаў дазвол на прыватную педагагічную дзейнасць. У 1837—1842 гадах быў інспектарам педагагічных курсаў у Варшаве. Пазней даваў прыватныя ўрокі.
 
Выдаў працукнігу «Практычная навука кананіра…» (Варшава, 1830), аўтар гісторыка-мемуарнаймемуарную працыпрацу «Вайна ў Польшчы ў 1831 годзе, апісаная польскім афіцэрам у 1832 годзе» ([[Львоў]], 1861; 2-е выд. 1867). Таксама аўтар літаратурных партрэтаў польскіх ваенных дзеячаў, апавяданняў, вершаваных гутарак пра ўспаміны дзяцінства і перажытае на вайне.
 
== Літаратура ==
* ''Пяткевіч А. М.'' Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с. — ISBN 985-417-199-Х
 
{{DEFAULTSORT:Пашкоўскі Юзаф}}