Усход (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''Усход''', [[wp/be/Раёны Мінска|жылы раён]] ва ўсходняй частцы [[wp/be/Мінск|Мінска]]. Забудоўваецца з 1966. Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысяч жыхароў.
 
Уключае два [[wp/be/Мікрараён|мікрараёны]]: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры». Вышыннай дамінантай раёна з'яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў па вуліцы Каліноўскага.
 
Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак [[wp/be/Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]].
 
[[Category:Мінск]]