Цмок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ спасылка
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Mario the Magnificent.jpg|thumb|Скульптура Марыа Цудоўнага, цмока-талісмана Дрэксельскага ўніверсітэта, ЗША]]
'''Цмок''', таксама '''Змей''' — [[міф]]ічнаяшырокае істотапаняцце, якаяякое адначасовааб'ядноўвае маешэраг рысыміфічных [[змяя|змяі]]істот, згалоўным птушынымічынам крыламіпачвар. Часцей ўа ўсё надзяляецца рысамі рэптыліі, гіганцкімі памерамі. Паводле паданняў мае вялікія памеры, сілкуецца людзьмі, можа мець некалькі галоў, можа лётаць і выдыхаць полымя з сваёй пашчы, а таксама валодае чароўнымі здольнасьцямі. З'яўляецца папулярным персанажам казак, міфаў, павер'яў амаль усіх народаў свету, а таксама сучаснай літаратуры фэнтэзі.
 
== Апісанне ==
Паданні і міфы пра цмокаў ёсць практычна ва ўсіх народаў сусвету, аднак у ўсходняй культуры [[Далёкі Усход|Далёкага Усходу]] цмок асацыіруецца з добрай істотай, якая нават заступаецца за людзей; у той час як у заходняй культуры цмок - злая істота, якая барэ ў палон прынцэсс, і з якім змагаюцца высокародныя рыцары.
 
ЗгоднаПаводле [[Біблія|Бібліі]], цмок з'яўляецца вобразам [[д'ябал|д'ябла]], у кнізе [[Кніга Апакаліпсіс|Адкрыцця]] цмок спрабуе праглынуць Немаўляці, якое сімвалізуе [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], у канцы кнігі магутны Анёл зняволіць цмока, пасля чаго сканчваецца зямная гісторыя.
 
У працэсе гістарычнай эвалюцыі ў міфах, заклінаннях і казках ператварыўся ў варожы народу вобраз крылатай пачвары, якая выкрадае жанчын, бярэ паборы людзьмі і робіць зло. Цмок - галоўны вораг героя-волата (напр. Кацігарошак), які змагаецца з ім, перамагае і вызваляе царскую дачку (сястру). Для ўсходне-славянскіх казак, у тым ліку і беларускіх, характэрна маляўнічасць і гратэскавая сацыяльная завостранасць вобраза цмока.
 
== Цмок у беларускай міфалогіі ==
У беларускіх павер'ях цмок - зборнае паняцце. Пад ім разумеецца і пачварны змей, і нячысты дух, часам нават з чалавечымі рысамі.
 
=== Цмок як гіганцкі змей ===
У некаторых казках і баладах цмок - рэптылія-пачвара, у якой 3, 7, 9, 12 ці нават 24 галавы. У казцы "Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі" героі пачаргова перамагаюць трох шматгаловых цмокаў. Паводле некаторых паданняў, раней рэкі былі вялічэзныя, ніхто па іх не хадзіў, і жыло у вадзе безліч змеяў, у іншых па 11 галоў. Яны душылі людзей. Цмок у гэтым сюжэце - імя ўласнае, адзін са змеяў. Жыў ён адзін, меў рогі і вялізную пашчу, якой мог адразу праглынуць чалавека. Людзі былі язычнікамі і маліліся яму. Забіў пачвару Юр'я (Георгій Перамоганосец)<ref>Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н. (раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.), студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)</ref>. У іншых крыніцах цмок - злы змей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі дом, але вельмі лянівы: калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>. Цмок Вяль жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін знішчае яго, скарміўшы пачвары скуру барана, у якую заліў смалу.
 
=== Цмок як нячысты дух ===
Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысціка. У некаторых мясцінах верылі, што цмок - гэта "змій страшэнны", які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў<ref>Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н., студэнткай Белька С. (2006 г.)</ref>. У Рэчыцкім раёне распавядалі, што цмок - гэта такі "вужака", які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер'е фактычна апісвае цмока ў выгядзе звычайнай змяі. Лічылася, што, калі знайсці яйка, знесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і з яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацце. У некаторых падобных паданнях цмока называюць "вуж".
 
У лукомскім паданні цмок выглядае "быццам чалавек", жыве ўнутры вялікага валуна (у валуна ёсць рэальны прататып, які існуе і сёння) і шые людзям адзенне. Часам ён ператвараецца ў вясёлку, размяшчаецца над лукомскім возерам і п'е адтуль ваду, якую перапампоўвае на неба, каб ішлі дажджы. Яму спадабалася дзяўчына, але тая не папярэдзіла цмока, калі пачалася навальніца. Мой спужаўся і паляцей над возерам. Але маланкі яго забілі. Адразу ж пачаліся бясконцыя дажджы, якія маглі затапіць усю зямлю. Толькі калі цела цмока было пахавана, дажджы скончыліся. Верагодна, тут прысутнічае рэшта старажытнага язычніцкага міфа аб змаганні Пяруна (бога-грамабоя) з нейкім зямным богам (верагодна, Вялесам), аб смерці апошняга і аб выкліканым смерцю парушэнні прыроднага балансу (патопе).
 
У казках, замовах, легендах таксама фігурыруюць змеі-пачвары ці магічныя змеі не пад імем "цмок": змеі Шкурапея, Хама-Хаміца, Сохва, Рабея з народных замоў, Цуда-Юда з казкі "Удовін сын" і інш.
 
== Навуковае тлумачэнне ==
Сёння няма агульна прынятай тэорыі наконт паходжання веры ў цмокаў (драконаў). Не знойдзена ніякіх пераканаўчых слядоў рэальнага існавання падобных істот у мінулым. Дыназаўры вымерлі за дзесяткі мільёнаў гадоў да ўзнікнення першых людзей і таму не маглі стаць правобразамі цмокаў. Мяркуецца, аднак, што ў якасці прататыпаў міфічнага цмока маглі выступаць каметы, стыхійныя катастрофы<ref>[http://tonos.ru/articles/dragon Драконы (русск)]</ref>, а таксама рэальныя жывёлы. Таксама верагодна, што амаль інстынктыўны страх чалавека перад рэптыліямі, у прыватнасці перад змеямі, шмат тысяч гадоў таму нарадзіў веру ў гіганцкіх рэптылій-пачвар.
 
Цмок звязаны з [[вада|вадой]] (жыве ў [[балота|балоце]], у некаторых апавяданнях — у моры), але яго нутраная прырода — вогненная (як і іншыя легендарныя Змеі, ён зяхае агнём). Фактычна ён сумяшчае ў сабе несумесныя стыхіі — ваду, [[агонь]], [[паветра]] (паводле некаторых версій, нават жыве на небе, сярод хмар). Адсюль, магчыма, увасабляе першасны, неструктураваны сусвет, дэміургічнае (творчае) раскладанне якога вядзе да ўзнікнення ўсяго існага.
 
== Гл. таксама ==
Радок 12 ⟶ 31:
== Літаратура ==
* БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн., 2003, С.132
[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]]
 
== Спасылкі ==
* [http://rod_vera.blog.tut.by/2012/11/09/tsmoki/ Пра веру ў цмокаў у старажытнай Беларусі]
 
{{зноскі}}
 
{{Беларуская міфалогія}}
 
[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]]
[[Катэгорыя:Міфалогія]]
[[Катэгорыя:Беларуская міфалогія]]
[[Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія]]