Аўтакефальная Праваслаўная Царква Албаніі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Apollonia (Albania)10.JPG|thumb|Праваслаўны манастыр у [[Апалонія Ілірыйская|Апалоніі]]]]
'''Аўтакефальная праваслаўная царква Албаніі''' ({{lang-sq|Kisha Ortodokse Autoqefale e Shqipërisë}}) — [[Аўтакефалія|аўтакефальная]] [[праваслаўе|праваслаўная]] царква, створаная ў [[1922]] г. Прызнана [[Патрыярх Канстанцінопальскі|патрыярхам Канстанцінопальскім]] у [[1937]] г.
 
== Гісторыя ==
[[Праваслаўе]] распаўсюджвалася на тэрыторыі [[Албанія|Албаніі]] з пачатку нашай эры. Першым місіянерам лічыцца [[Павел, апостал|апостал Павел]]. З [[1767]] г. праваслаўныя [[Парафія|прыходы]] [[Албанія|Албаніі]] былі падпарадкаваны [[Патрыярх Канстанцінопальскі|патрыярху Канстанцінопальскаму]].
 
У другой палове [[19 стагоддзе|XIX]] - пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. частка праваслаўнага кліра ўдзельнічала ў албанскім нацыянальным адраджэнні ў тым ліку за межамі Албаніі. Адным з найбольш актыўных прыхільнікаў стварэння асобнай албанскай царквы быў Феафан Нолі ([[1882]] - [[1965]] гг.), грамадзянін [[ЗША]]. У [[1907]] г. у [[Масачусетсе]] святары праваслаўнай царквы, якая падпарадкоўвалася Канстанцінопальскай патрыярхіі, забаранілі хаваць на могілках албанскага [[нацыяналізм|нацыяналіста]] Крыштафа Дысніцу, што прывяло да канфлікту паміж вернікамі-[[албанцы|албанцамі]] і [[грэкі|грэкамі]]. У [[1908]] г. Феафан Нолі быў пасвечаны як святар [[РПЦ|Рускай праваслаўнай царквы]] і пад яе юрысдыкцыяй стварыў асобны албанскі прыход [[Мікалай Цудатворац|Св. Мікалая]] у [[Горад Нью-Ёрк|Нью-Ёрку]]. Пасля абвяшчэння незалежнасці Албаніі ён пераехаў у [[Горад Тырана|Тырану]], дзе займаўся актыўнай палітычнай і культурнай дзейнасцю.
 
У верасні [[1922]] г. у [[Горад Берат|Бераце]] адбыўся першы агульнанацыянальны праваслаўны сход, падчас якога [[17 верасня]] была абвешчана аўтакефальная царква Албаніі, прыняты яе статут. У [[1923]] г. Феафан Нолі быў абраны яе кіраўніком. Патрыярх Канстанцінопальскі прызнаў Албанскую праваслаўную царкву толькі ў [[1937]] г. пасля ад'езду Феафана Нолі з Албаніі і доўгай чаргі перагавораў з прадстаўнікамі албанскага кліра.
 
У [[1967]] г. [[камунізм|камуністычны]] ўрад абвясціў Албанію [[атэізм|атэістычнай]] дзяржавай. Царква апынулася пад забаронай. 1608 [[царква|цэркваў]] і [[манастыр]]оў былі разбураны, многія святары і манахі сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Дзейнасць прыходаў узнавілася толькі ў [[1990]] г. У [[1991]] г. канстанцінопальскі патрыярх прызначыў сваім [[экзарх]]ам у Албаніі грамадзяніна [[Грэцыя|Грэцыі]], што прывяло да канфлікту паміж дзяржавай і часткай вернікаў з аднаго боку і прадстаўнікамі Канстанцінопальскай патрыярхіі з другога. Пасля перагавораў у [[1998]] г. Аўтакефальная праваслаўная царква Албаніі зноў набыла свой афіцыйны прававы статус. Згодна пагадненню 1998 г. два кіраўніка царквы павінны быць грэкамі, два — албанцамі.
 
== Спасылкі ==