Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 168:
 
Паводле апошніх падлікаў, Беларусь згубіла трэць свайго насельніцтва. Х. Герлах падлічыў, што падчас вайны загінула ад 1,6 да 1,7 млн. чал. БССР з агульнай колькасці насельніцтва 9 млн., з якіх: 700 тыс. палонных, ад 500 да 550 тыс. яўрэяў, 345 тыс. ахвяр антыпартызанскіх аперацый і 100 тыс. прадстаўнікоў інш. этнічных груп. Сюды неабходна дадаць ад 550 да 600 тыс жыхароў БССР, якія загінулі на фронце. Такім чынам, агульная колькасць ахвяр складае ад 2,3 да 2,4 млн. чал. Пры падобным падліку палонныя, якія не ўваходзілі ў склад насельніцтва Беларусі, улічваюцца як насельніцтва, што прыводзіць да двайнога падліку — на тэрыторыі іх нараджэння і на тэрыторыі іх гібелі<ref>Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde: Die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrußland, 1941―1944 / Christian Gerlach. — Hamburg: Hamburger Edition, 1999. — 1232 s. — S. 1158—1159. — ISBN 3-930908-54-9.</ref>.
 
== Міфалагізацыя вайны ==
{{main|Міфалагізацыя Вялікай Айчыннай вайны, Беларусь}}
Пасля заканчэння вайны, большасць былых партызан паступова ператварыліся ў кіруючы клас СССР — клас тэхнакратаў, які захоўваў уладу да свайго натуральнага скону напярэдадні распаду СССР. На працягу практычна 40-гадовага перыяду кіравання, гэты клас стварыў шэраг міфаў пра савецкі партызанскі рух, якія шматгадова забіваліся ў свядомасць грамадзян, і паступова ператвараліся ў нацыянальныя міфы.
 
Цягам 25 гадоў — ад моманту, калі Леанід Брэжнеў стаў генеральным сакратаром кампартыі, і да канца 1980-х гг., якія завяршыліся распадамсавецкай сістэмы, партыя стварыла сапраўдны культ Вялікай Айчыннай вайны, са сваімі святымі, недатыкальнымі рэліквіямі, трывалым ваенным метанаратывам... і тысячамі ваенных мемарыялаў. Падобна да таго, што 20 млн. грамадзян Савецкага Саюза, якія, паводле брэжнеўскага рэжыму, загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, сімвалізуюць ачышчальную ахвяру, праз якую савецкая дзяржава мусіць прэтэндаваць на выключнае месца ў сусветнай гісторыі<ref>Tumarkin, N. The living & the dead: the rise and fall of the cult of World War II in Russia / Nina Tumarkin. — New York, NY: Basic Books, 1994. — X, 242 p., [8] p. of plates: ill. — P. 134—135. — ISBN 0465071597.</ref>.
 
== Гл. таксама ==