Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 179:
Савецкая ўлада выкарыстала вайну не толькі для таго, каб легітымізаваць уладу былой партызанскай эліты, але і для дыскрэдытацыі варожых савецкай уладзе нацыяналістаў. маніпулюючы міфамі мінулага, савецкі ўрад вызначаў, хто належаў да савецкай сям'і народаў, а хто не. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, працягнуў гэтую практыку і фактычна прыраўнаў нацыяналістычную апазіцыю да здраднікаў, фашыстаў і агентаў Захаду, аб чым сведчаць яго шматлікія і рознабаковыя інтэрв'ю і выступленні.
 
Так сталася, што вайна наклала свой адбітак на ўсё. Як напісаў Амір Вейнэр: праз пастаянны, руцінныабрад ушанавання памяці пра вайну, тыя, хто ваяваў, працягваюць перажываць вайну праз дзесяцігоддзі пасля яе заканчэння, а тыя, хто нарадзіўся пасля вайны, дэ-факта ўдзельнічаюць у рытуале. Згадкі пра вайну ўплеценыя ў кожную сферу жыцця простага чалавека. Ад пачаткоай школы і да самага дарослага жыцця, праз цырымонію атрымання пашпарта і прыняцця прысягі ў савецкай арміі, падчас шлюбу і святаў, якія шануюцьстарэйшае пакаленне, — ва ўсім ў пэўнай форме прысутнічала вайна... не кажучы пра незлічоныя сустрэчы з ветэранамі фронту і партызанамі, якія ідэалізавалівайну ў вачах маладога пакалення. Жывое ўвасабленне міфа размывала розніцу паміж асабістым досведам і памяццю, удзельнікамі вайны і наступнымі пакаленнямі<ref>Weiner, A. Making sense of war: the Second World War and the fate of the Bolshevik Revolution / Amir Weiner. — Princeton: Princeton University Press, 2001. — XV, 416 p.: ill., maps. — P. 343—344. — ISBN 0691057028978-0-691-05702-6.</ref>.
 
== Гл. таксама ==