Флот адкрытага мора: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др робот добавил: ca, it, nl, pl, ru
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''Флот адкрытага мора''' ([[wp/be/Нямецкая мова|ням.]] ''Hochseeflotte'') — асноўны ваенны флот германскіх імперскіх ВМС падчас [[wp/be/Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Базіраваўся ў г. [[wp/be/Вільгельмсхафен|Вільгельмсхафен]] ([[wp/be/Германія|Германія]]). Флотам камандавалі:
* [[wp/be/Інгеноль, Фрыдрых фон|Фрыдрых фон Інгеноль]] (1913—1915)
* [[wp/be/Поль, Хуга фон|Хуга фон Поль]] (1915—1916)
* [[wp/be/Шэер, Райнхард|Райнхард Шэер]] (1916—1918)
* [[wp/be/Хіпер, Франц Рытэр фон|Франц фон Хіпер]] (1918).
 
Флот адкрытага мора ствараў пастаянную пагрозу [[wp/be/Брытанскія астравы|Брытанскім астравам]] і вымушаў брытанскі [[wp/be/Гранд-Фліт|Гранд-Фліт]] на працягу ўсёй вайны знаходзіцца ў раёне [[wp/be/Паўночнае мора|Паўночнага мора]], нягледзячы на недахоп караблёў на іншых тэатрах ваенных дзеянняў.
 
Брытанскі Гранд-Фліт колькасна пераўзыходзіў Флот адкрытага мора ў суадносінах 3/2. У першы год вайны назіралася роўнасць сіл (з прычыны распылення сіл брытанскага флота), у наступныя гады суадносіны змяніліся на карысць Гранд-Фліта. У такой сітуацыі Флот адкрытага мора пазбягаў адкрытых сутыкненняў з Гранд-Флітам і аддаваў перавагу стратэгіі рэйдаў у Паўночнае мора з мэтай выманіць частку Гранд-Фліта, адрэзаць яе ад асноўных сіл і знішчыць. Тым не менш, бітвы ля Гельгаландскай бухты (28 жніўня 1914), ля Догер-банкі і нават Ютландская бітва (31 мая 1916) не аказалі істотнага ўздзеяння на расстаноўку сіл у Паўночным моры.
 
Для прарыву [[wp/be/Блакада|блакады]] Германіі, якую ажыццяўляў брытанскі флот, германскія ВМС сканцэнтравалі свае рэсурсы на вядзенні неабмежаванай падводнай вайны. Не лічачы двух выхадаў у мора (у жніўні 1916 і ў маі 1918), Флот адкрытага мора ўвесь час знаходзіўся на сваёй базе.
 
У кастрычніку 1918, ва ўмовах набліжэння паражэння ў вайне і росту незадаволенасці народных мас, адмірал Шэер вырашыў учыніць адчайную атаку на Гранд-Фліт. Ведаючы, што падобная аперацыя не будзе падтрымана, ён не праінфарміраваў урад аб сваёй задуме. Аднак, калі быў аддадзены загад аб выхадзе ў мора (30 кастрычніка), большасць маракоў адмовілася яго выконваць. План атакі быў адменены, але паўстанне маракоў перарасло ў [[wp/be/Лістападаўская рэвалюцыя 1918 у Германіі|рэвалюцыю]], выклікала падзенне імперскага ўрада (9 лістапада) і сканчэнне вайны (11 лістапада).
 
Паводле ўмоў мірнага дагавора, Флот адкрытага мора мусіў быць інтэрніраваны на базе брытанскіх ВМС [[wp/be/Скапа-Флоў|Скапа-Флоў]] на [[wp/be/Аркнейскія астравы|Аркнейскіх астравах]]. У ходзе [[wp/be/«Аперацыя ZZ»|«Аперацыі ZZ»]] (21 лістапада 1918) 60 лінейных караблёў [[wp/be/Антанта|Антанты]] эскартыравалі 11 лінейных караблёў, 5 лінейных крэйсераў, 9 крэйсераў і 48 эскадраных мінаносцаў Флота адкрытага мора на стаянку ў Скапа-Флоў.
 
21 чэрвеня 1919 контр-адмірал [[wp/be/Ройтэр, Людвіг фон|Людвіг фон Ройтэр]] загадаў камандам затапіць караблі, каб яны не дасталіся англічанам. Усяго быў затоплены 51 карабель. Дзевяць маракоў, якія загінулі пры затапленні, сталі апошнімі ахвярамі Першай Сусветнай вайны.
 
[[Category:Гісторыя германскага флоту]]