Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Pokatigoroshek (silver) rv.gif|thumb|250пкс|Цмок на памятнай манеце «Кацігарошак» [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь]].]]
[[File:Mario the Magnificent.jpg|thumb|Скульптура Марыа Цудоўнага, цмока-талісмана Дрэксельскага ўніверсітэта, ЗША]]
'''Цмок''', таксама '''Змей''' — шырокае паняцце, якое аб'ядноўвае шэраг міфічных істот, галоўным чынам пачвар. Часцей за ўсё надзяляецца рысамі [[Паўзуны|рэптыліі]], гіганцкімі памерамі. Паводле паданняў мае вялікія памеры, сілкуецца людзьмі, можа мець некалькі галоў, можа лётаць і выдыхаць полымя з сваёй пашчы, а таксама валодае чароўнымі здольнасьцямі. З'яўляецца папулярным персанажам [[Казка|казак]], [[Міф|міфаў]], павер'яў амаль усіх народаў свету, а таксама сучаснай літаратуры [[фэнтэзі]].
 
== Апісанне ==
[[File:Mario the Magnificent.jpg|thumb|Скульптура Марыа Цудоўнага, цмока-талісмана Дрэксельскага ўніверсітэта, ЗША]]
Паданні і міфы пра цмокаў ёсць практычна ва ўсіх народаў сусвету, аднак у ўсходняй культуры [[Далёкі Усход|Далёкага Усходу]] цмок асацыіруецца з добрай істотай, якая нават заступаецца за людзей; у той час як у заходняй культуры цмок - злая істота, якая барэ ў палон прынцэсс, і з якім змагаюцца высокародныя рыцары.
 
Радок 10 ⟶ 11:
 
== Цмок у беларускай міфалогіі ==
[[Файл:Pokatigoroshek (silver) rv.gif|thumb|250пкс|Цмок на памятнай манеце «Кацігарошак» [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь]].]]
У [[Беларуская міфалогія|беларускіх павер'ях]] цмок - зборнае паняцце. Пад ім разумеецца і пачварны змей, і нячысты дух, часам нават з чалавечымі рысамі.
 
Радок 18:
У іншых крыніцах цмок - злы змей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі [[Хата|дом]], але вельмі гультаяваты - калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фалькларыста [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок - пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок - найстарэйшы звер у свеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.
 
Цмок [[Вяль]] жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін знішчае яго, скарміўшы пачвары скуру [[Бараны|барана]], у якую заліў смалу. Імя "Вяль" можа быць празрычтайпразрыстай адсылкай да бога Вялеса. Аднак постаць цмока замяняе Вялеса, хутчэй за ўсё, толькі частцы паданняў, дзе сам цмок не надзяляецца змяінымі рысамі. "Змяіным" цмокам ў болей архаічнай, язычніцкай версіі паданняў адпавядаў нейкі старажытны [[хтанічны]] змей, звестак аб якім на сёння не захавалася.
 
У казках, замовах, легендах таксама фігурыруюць змеі-пачвары ці магічныя змеі не пад імем "цмок": змеі [[Шкурапея]], Хама-Хаміца, Сохва, Рабея<ref>[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=5085&mode=print Магічны... вуж]</ref> з народных замоў, [[Цуда-Юда]] з казкі "[[Удовін сын, казка|Удовін сын]]" і інш. У замовах змяя Шкурапея часцей за ўсё сядзіць на дрэве ў гняздзе ці на валуне. Ад яе патрабавалі забраць яд у чалавека, якога нядаўна ўкусіла змяя. Калі Шкурапея не возьме яд, то Бог нашле на яе сваі маланкі<ref>[http://archive.is/0dcKj Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік па раздзеле “Замовы” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”. Гомель, 2011]</ref>. Відаць, у старажытным, язычніцкім варыянце замовы замест хрысціянскага Бога быў [[Пярун]] - постаць, варожая змеям, як і багі-грамабоі большасці міфалогій.
Радок 24:
=== Цмок як нячысты дух ===
Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысціка. У некаторых мясцінах верылі, што цмок - гэта "змій страшэнны", які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў<ref>Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н., студэнткай Белька С. (2006 г.)</ref>. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] распавядалі, што цмок - гэта такі "вужака", які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер'е фактычна апісвае цмока ў выгядзе звычайнай змяі. Лічылася, што, калі знайсці яйка, знесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і з яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацце. У некаторых падобных паданнях цмока называюць "вуж" (гл. [[Вужаў камень]]).
 
М.Я. Нікіфароўскі паведамляе, што цмок болей дагледжаны за іншых нячысцікаў, часта мыецца ў лазні. З-за асцярожнасці і прадбачлівасці жыве долей астатніх дэманаў. Часта чапляецца да простых вясковых людзей, але людзей сямейных не кранае. Іх расправа чакае тых, хто парушае грамадскія абавязкі<ref>[http://www.slounik.org/82196.html Слоўнік. Цмок]</ref>.
 
У [[Лукомскі цмок|лукомскім паданні]] цмок выглядае "быццам чалавек", жыве ўнутры вялікага валуна (у валуна ёсць рэальны прататып, які існуе і сёння) і шые людзям адзенне. Часам ён ператвараецца ў [[Вясёлка|вясёлку]], размяшчаецца над лукомскім возерам і п'е адтуль ваду, якую перапампоўвае на неба, каб ішлі дажджы. Яму спадабалася дзяўчына, але тая не папярэдзіла цмока, калі пачалася навальніца. Мой спужаўся і паляцей над возерам. Але маланкі яго забілі. Адразу ж пачаліся бясконцыя дажджы, якія маглі затапіць усю зямлю. Толькі калі цела цмока было пахавана, дажджы скончыліся. Верагодна, тут прысутнічае рэшта старажытнага язычніцкага міфа аб змаганні Пяруна (бога-грамабоя) з нейкім зямным богам (верагодна, [[Вялес|Вялесам]]), аб смерці апошняга і аб выкліканым смерцю парушэнні прыроднага балансу (патопе).
Радок 34 ⟶ 36:
 
== Навуковае тлумачэнне ==
Сёння няма агульна прынятай тэорыі наконт паходжання веры ў цмокаў (драконаў). Не знойдзена ніякіх пераканаўчых слядоў рэальнага існавання падобных істот у мінулым. [[Дыназаўры]] вымерлі за дзясяткі мільёнаў гадоў да ўзнікнення першых людзей і таму не маглі стаць правобразамі цмокаў. Мяркуецца, аднак, што ў якасці прататыпаў міфічнага цмока маглі выступаць [[Камета|каметы]], стыхійныя катастрофы<ref>[http://tonos.ru/articles/dragon Драконы (русск)]</ref>, а таксама рэальныя жывёлы. Таксама верагодна, што амаль [[Інстынкт|інстынктыўны]] страх чалавека перад рэптыліямі, у прыватнасці перад змеямі, шмат тысяч гадоў таму нарадзіў веру ў гіганцкіх рэптылій-пачвар. Вера ў здольнасць цмока дыхаць агнём нарадзілася, відаць, ад назірання чалавека за падвоеным языком змяі.
 
Цмок звязаны з [[вада|вадой]] (жыве ў [[балота|балоце]], у некаторых апавяданнях — у моры), але яго нутраная прырода — вогненная (як і іншыя легендарныя Змеі, ён зяхае агнём). Фактычна ён сумяшчае ў сабе несумесныя стыхіі — ваду, [[агонь]], [[паветра]] (паводле некаторых версій, нават жыве на небе, сярод хмар). Адсюль, магчыма, увасабляе першасны, неструктураваны сусвет, дэміургічнае (творчае) раскладанне якога вядзе да ўзнікнення ўсяго існага.
 
== Гл. таксама ==