Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысціка. У некаторых мясцінах верылі, што цмок - гэта "змій страшэнны", які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў<ref>Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н., студэнткай Белька С. (2006 г.)</ref>. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] распавядалі, што цмок - гэта такі "вужака", які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер'е фактычна апісвае цмока ў выгядзе звычайнай змяі. Лічылася, што, калі знайсці яйка, знесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і з яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацце. У некаторых падобных паданнях цмока называюць "вуж" (гл. [[Вужаў камень]]).
 
[[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|М.Я. Нікіфароўскі]] паведамляе, што цмок болей дагледжаны за іншых нячысцікаў, часта мыецца ў лазні. З-за асцярожнасці і прадбачлівасці жыве долей астатніх дэманаў. Часта чапляецца да простых вясковых людзей, але людзей сямейных не кранае. Іх расправа чакае тых, хто парушае грамадскія абавязкі<ref>[http://www.slounik.org/82196.html Слоўнік. Цмок]</ref>.
 
У [[Лукомскі цмок|лукомскім паданні]] цмок выглядае "быццам чалавек", жыве ўнутры вялікага валуна (у валуна ёсць рэальны прататып, які існуе і сёння) і шые людзям адзенне. Часам ён ператвараецца ў [[Вясёлка|вясёлку]], размяшчаецца над лукомскім возерам і п'е адтуль ваду, якую перапампоўвае на неба, каб ішлі дажджы. Яму спадабалася дзяўчына, але тая не папярэдзіла цмока, калі пачалася навальніца. Мой спужаўся і паляцей над возерам. Але маланкі яго забілі. Адразу ж пачаліся бясконцыя дажджы, якія маглі затапіць усю зямлю. Толькі калі цела цмока было пахавана, дажджы скончыліся. Верагодна, тут прысутнічае рэшта старажытнага язычніцкага міфа аб змаганні Пяруна (бога-грамабоя) з нейкім зямным богам (верагодна, [[Вялес|Вялесам]]), аб смерці апошняга і аб выкліканым смерцю парушэнні прыроднага балансу (патопе).
Радок 33:
== Цмокі ў літаратуры фэнтэзі ==
[[Файл:Green dragon fl.jpg|thumb|250пкс|Зялёны цмок]]
Цмокі з'яўляюцца ўжо ў першых класічных творах фэнтэзі ("[[Конан з Кімерыі]]" [[Роберт Говард|Р. Говарда]], "[[Хобіт, або Туды і назад|Хобіт]]" [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р.Р. Толкіна]], "[[Хронікі Нарніі]]" [[Клайв Стэйплз Льюіс|К. Льюіса]]). Вобраз цмока вар'іруецца ад добрай, мудрай істоты ("[[Хронікі мяшанкі]]" [[Андрэ Нортан]] і Мерсэдэс Лэкі, "[[Сага пра Элрыка]]" [[Майкл Муркок|Майкла Муркока]]) да жорсткіх пачвар, часам нізкаінтэлектуальных ці зусім па-жывёльнаму неразумных (сусвет Забытых Каралеўстваў, сусвет [[The Elder Scrolls]], сусвет [[Dragon Age]], [[Міжзем'е]] Толкіна). Часцей за ўсё цмокі класіфіцыруюцца ў фэнтэзі паводле іх колераў: зялёныя, чорныя, чырвоныя, белыя і г.д., кожнаму тыпу адпавядае той ці іншы лад жыцця, характар, здольнасці.
 
== Навуковае тлумачэнне ==