Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Народная традыцыя часам атоесамлівае цмока з самім [[Сатана|Сатаной]] (Люцыпарам), галоўным дэманам, якога Бог скінуў з неба. Паводле фалькларыста [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіча]], [[Анёл|анёлы]] пасадзілі Цмока-Дэмана ўнутр каменнай гары і прыкавалі мноствам цэпаў. Але чалавечыя грахі аднойчы раз'ядуць гэтыя цэпы, і Цмок-Сатана вырвецца на волю<ref>[http://mifijslavyan.ru/stories2/83.htm Міфалогія славян. Цмок]</ref>, каб разбурыць усе боскія стварэнні.
 
== Цмокі ў літаратурысучаснай культуры фэнтэзі ==
[[Файл:Green dragon fl.jpg|thumb|250пкс|Зялёны цмок]]
Цмокі з'яўляюцца ўжо ў першых класічных творах фэнтэзі ("[[Конан з Кімерыі]]" [[Роберт Говард|Р. Говарда]], "[[Хобіт, або Туды і назад|Хобіт]]" [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р.Р. Толкіна]], "[[Хронікі Нарніі]]" [[Клайв Стэйплз Льюіс|К. Льюіса]]). Вобраз цмока вар'іруецца ад добрай, мудрай істоты ("[[Хронікі мяшанкі]]" [[Андрэ Нортан]] і Мерсэдэс Лэкі, "[[Сага пра Элрыка]]" [[Майкл Муркок|Майкла Муркока]]) да жорсткіх пачвар, часам нізкаінтэлектуальных ці зусім па-жывёльнаму неразумных (сусвет Забытых Каралеўстваў, сусвет [[The Elder Scrolls]], сусвет [[Dragon Age]], [[Міжзем'е]] Толкіна). Часцей за ўсё цмокі класіфіцыруюцца ў фэнтэзі паводле іх колераў: зялёныя, чорныя, чырвоныя, белыя і г.д., кожнаму тыпу адпавядае той ці іншы лад жыцця, характар, здольнасці. У "Сазе пра ведзьмака Геральта" Анджэя Сапкоўскага цмокі - разумныя істоты і чараўнікі, могуць прымаць нават аблічча чалавека. Яны амаль не прыносяць людзям шкоды, але нярэдка самі робяцца іх ахвярамі з-за сваёй каштоўнай скуры. У цыкле пра Земнамор'е Урсулы Ле Гуін цмокі - магутныя, па-злому мудрыя пачвары, якіх, аднак, можна падпарадкаваць сабе, ведаючы іх імя. У сусвеце гульняў Heroes of Might and Magic цмокі дзеляцца на лясных (зялёнага і залатога�), на злосных падземных (чырвонага і чорнага), а таксама на звышмагутных лазурнага, чароўнага, крыштальнага і трохгаловага.
 
== Навуковае тлумачэнне ==