Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
== Цмокі ў сучаснай культуры фэнтэзі ==
[[Файл:Green dragon fl.jpg|thumb|250пкс|Зялёны цмок]]
Цмокі з'яўляюцца ўжо ў першых класічных творах фэнтэзі ("[[Конан з Кімерыі]]" [[Роберт Говард|Р. Говарда]], "[[Хобіт, або Туды і назад|Хобіт]]" [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р.Р. Толкіна]], "[[Хронікі Нарніі]]" [[Клайв Стэйплз Льюіс|К. Льюіса]]). Вобраз цмока вар'іруецца ад добрай, мудрай істоты ("[[Хронікі мяшанкі]]" [[Андрэ Нортан]] і Мерсэдэс Лэкі, "[[Сага пра Элрыка]]" [[Майкл Муркок|Майкла Муркока]]) да жорсткіх пачвар, часам нізкаінтэлектуальных ці зусім па-жывёльнаму неразумных (сусвет Забытых Каралеўстваў, сусвет [[The Elder Scrolls]], сусвет [[Dragon Age]], [[Міжзем'е]] Толкіна). Часцей за ўсё цмокі класіфіцыруюцца ў фэнтэзі паводле іх колераў: зялёныя, чорныя, чырвоныя, белыя і г.д., кожнаму тыпу адпавядае той ці іншы лад жыцця, характар, здольнасці. У "[[Сага пра ведзьмака Геральта|Сазе пра ведзьмака Геральта]]" [[Анджэй Сапкоўскі|Анджэя Сапкоўскага]] цмокі - разумныя істоты і чараўнікі, могуць прымаць нават аблічча чалавека. Яны амаль не прыносяць людзям шкоды, але нярэдка самі робяцца іх ахвярамі з-за сваёй каштоўнай скуры. У цыкле пра [[Земнамор'е]] [[Урсула Ле Гуін|Урсулы Ле Гуін]] цмокі - магутныя, па-злому мудрыя пачвары, якіх, аднак, можна падпарадкаваць сабе, ведаючы іх імя. У сусвеце гульняў [[Heroes of Might and Magic]] цмокі дзеляцца на лясных (зялёнага і залатога�залатога), на злосных падземных (чырвонага і чорнага), а таксама на звышмагутных лазурнага, чароўнага, крыштальнага і трохгаловага.
 
== Навуковае тлумачэнне ==