Гара Грабарка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{да выдалення|Не артыкул}}
[[Файл:Grabarka.Cerkiew.woj.podlaskie,pow.siemiatycki,gm.Nurzec..jpg|thumb|250px|Крыжовая гара]]
 
'''Грабарка''' ({{lang-pl|Grabarka}}) — святое месца праваслаўных жыхароў [[Падляшша]].
 
Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў [[1710]] схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы з вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў [[Горад Сямятычы|Сямятычах]]. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.
{{Накід}}
 
Святая гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на [[19 жніўня]]), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.
 
Мураваная царква Перамянення Гасподняга паўстала на месцы папярэдняй, драўлянай, якая была спалена ў 1990. Навокал яе тысячы пакутных крыжоў, у асноўным драўляных. На ўсход ад царквы знаходзяцца праваслаўныя могілкі. У 1947 з'явіўся тут жаночы праваслаўны кляштар св. Марты і Марыі, пры ім знаходзяцца капліца, плябанія і дом пілігрыма. Ля падножжа гары б'е крынічка, што шануецца як цудадзейная, накрытая каплічкай, якая абапіраецца на 6 слупоў і ўвенчаная цыбулепадобным купалам.
 
Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся 18-19 жніўня 2015 года прыняў удзел новаабраны прэзідэнт Польшчы [[Анджэй Дуда]]<ref>http://www.racyja.com/blohi-racyi/kastus-bandaruk/grabarka-dobra-nam-tut/</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Kbnfhfnehf ==
* Podlasie: przewodnik / Tadeusz Glinka; et al. — Warszawa, 2000. ISBN 83-7200-591-5
 
[[Катэгорыя:Праваслаўе ў Польшчы]]