Свідэрская культура: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Археалагічная культура | Эпоха = Палеаліт | Назва = Свідэрская...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:17, 16 верасня 2015

Шаблон:Палеаліт

Свідэрская культура
Палеаліт
Лакалізацыя Польшча, Літва і Беларусь
Датаванне IXVIII тыс. н. э.
Пераемнасць
Мадленская (?) Бутаўская
Кундская
Нёманская

Каморніцкая
Тахунійская

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свідэрская культура — археалагічная культура фінальнага палеаліту (IX—VIII тыс. да н.э.) на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ядром свідэрскай культуры лічыцца тэрыторыя Польшчы, Літвы і Беларусі. Аднак яе элементы прасочваюцца на сумежных тэрыторыях Расіі (Пскоўская вобласць[1]) і Украіны аж да Крыма[2]. Названа па стаянцы Свідры Вельке каля Варшавы (польск.: Świdry Wielkie). Прадстаўлена стаянкамі тундравых паляўнічых на паўночнага аленя, якія выкарыстоўвалі стрэлы з крэмневымі наканечнікамі.

На захадзе была звязана з Лінгбі[3]. На аснове свідэрскай культуры сфарміравалася бутаўская[4], кундская[5] і нёманская культуры. Знікненне свідэрскай культуры звязана з кліматычнымі зменамі пачатку галацэну. Лічыцца, што носьбіты свідэрскай культуры мелі гаплагрупу I[3] і складалі т.зв. дагерманскі субстрат

На гэтых тэрыторыях сфарміравалася скупчэнне мезалітычных культур. Паводле меркавання А. Г. Калечыц, гэта тлумачыцца як прылядніковай зонай, якой прытрымліваўся паўночны алень, так і наяўнасцю сыравіны для вырабу прылад працы і зброі на тэрыторыі беларускага Падняпроўя, выключна багатага на лёгкадаступныя паклады крэменю.

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Belarus-hist-stub Шаблон:Archeology-stub