Мацей Стрыйкоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
 
Паходзіў са шляхецкага роду. У 1561 скончыў прыхадскую школу ў [[Бжэзіны|Бжэзінах]]. У 1567—1570 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў на землях [[ВКЛ]]. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці [[Ульскі замак|Улы]] (жнівень 1568) і абароне [[Віцебск]]а (верасень 1568). У 1572—1574 служыў у віцебскім гарнізоне пад начальствам [[Аляксандр Гваньіні|Аляксандра Гваньіні]], у гэты час пачаў працу над гісторыяй ВКЛ. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіне]]. У 1574 прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў [[Асманская імперыя|Асманскую імперыю]]. У 1576—1578 жыў пры [[двор сюзерэна|двары]] [[Алелькавічы|Алелькавічаў]] у [[Капыль|Капылі]] і [[Слуцк]]у. У 1579 з пратэкцыі [[Мельхіёр Гедройц|Мельхіёра Гедройца]] стаў канонікам Жамойцкім (у [[Варняй|Медніках]]) і пробашчам у [[Юрбаркас|Юрбарку]]. Найбольш вядомая праца — ''Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі'' (1582).
 
== Творчасць<ref>[http://adverbum.org/macej-stryjkouski Тэкст напісан у адправеднасці з фільмам «Гісторыя пад знакам «Пагоні». Ч. 78: Мацей Стрыйкоўскі — першы гістарыёграф ВКЛ]</ref> ==
У [[1574]] г. Мацей Стрыйкоўскі выдаў сваю першую паэму — «Ганец цноты». У [[1577]] г. ім напісана другая паэма, якая не была надрукавана — «Пра пачаткі і справы рыцарскія слаўнага народа літоўскага». Паэма апісвала падзеі з гісторыі ВКЛ і абапіралася на [[Хроніка Быхаўца|«Хроніку Быхаўца»]]. Наступнай паэмай Стрыйкоўскага стала «Бітва на Уле», якая была прысвечана разгрому маскоўскага войска. Аўтар удакладняе сюжэт пра смерць маскоўскага ваяводы Шуйскага ад рукі простага беларускага селяніна: гэты селянін затым быў пакараны гетманам Радзівілам за рабаўніцтва забітага.
 
У [[1578]] г. у [[Кракаў|Кракаве]] выйшла праца [[Аляксандр Гваньіні|Аляксандра Гваньіні]] «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі». Мацей Стрыйкоўскі абвінаваціў Гваньіні — свайго колішніга камандзіра — у плагіяце. Сучасныя спецыялісты не падтрымліваюць гэтае абвінавачванне. Сапраўды, Гваньіні шмат запазычыў у Стрыйкоўскага, у яго творы сустракаецца вялікая колькасць цытат. Аднак у тыя часы цытаванне папярэднікаў было нормай, а «Хроніка...» ўтрымлівала таксама ўласныя напрацоўкі Гваньіні.
 
Працай жыцця Мацея Стрыйкоўскага стала «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі», выдадзеная ў [[1582]] г. Аўтар абапіраўся як на вядомыя, так і страчаныя зараз летапісы, выкарыстоўваў дакументы з архіваў сваіх апекуноў — магнатаў [[Род Хадкевічаў|Хадкевічаў]], [[Род Алелькавічаў|Алелькавічаў]]. Стрыйкоўскі імкнуўся аб’яднаць два гістарычныя міфы шляхты Рэчы Паспалітай: польскі «сармацкі» (аб паходжанні шляхты ад сарматаў) і літоўскі «рымскі» (аб прыбыццё жамойцкай шляхты з Рыма). Сумяшчэнне адбылося наступным чынам: на думку аўтара, група шляхты, якая прыбыла з Рыма, сустрэлася з мясцовым сармацкім насельніцтвам і была ім асімілявана.
 
Мацей Стрыйкоўскі напісаў першую надрукаваную хроніку Вялікага Княства Літоўскага і стаў першым гістарыёграфам ВКЛ. Працяглы час яго не лічылі вартым даверу аўтарам. Зараз яго творы прызнаны сур’ёзнымі і важнымі гістарычнымі крыніцамі, а сам ён — сапраўдным храністам, прадаўжальнікам працы летапісцаў.
 
== Бібліяграфія ==