Розніца паміж версіямі "Каліберная сістэма"

3 932 байты дададзена ,  5 гадоў таму
+
др (+ {{ізаляваны артыкул}})
(+)
Сістэма з'яўляла адзін з ранейшых прыкладаў [[стандартызацыя|стандартызацыі]] ў вытворчасці і ваеннай справе Еўропы.
 
''Гл. таксама'': [[іспанская каліберная сістэма]], [[французская каліберная сістэма]], [[англійская каліберная сістэма]].<!--шведская, расійская: французская: дзве; і яшчэ іншыя-->
== Іспанская сістэма ==
Стандартызацыя калібраў ў Іспаніі ўпершыню праведзена каралём Карлам I (Карлам V<ref name="fnК1К5">Іспанскі кароль Карл I вядомы таксама як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V.</ref>) ў пачатку 16 ст.; уведзеныя 23 калібры (ад 2 да 48 фунтаў) для 6 тыпаў гармат (вялікія пушкі, куляўрыны, а таксама іх «паловы» і «трэці»). Стандартныя («належныя») калібры, тыпы і групы тыпаў («класы») гармат абмяркоўваліся ў працы 1592 г. Луіса Калады, каралеўскага інжынера, гісторыка і матэматыка – куляўрыны складалі 1-ы клас, пушкі – 2-і клас, камнямёты і марціры – 3-і клас. Іспанская сістэма калібраў рэфармаваная ў 1609 годзе начальнікам артылерыі Іспанскага каралеўства Дыега Уфана; колькасць калібраў скарочаная да 4-х (48-, 24-, 12-, 6-фунтавыя) з 2-ма дадатковымі варыянтамі (10 і 5 фунтаў) для 4 тыпаў гармат (поўная пушка, паў-пушка, чвэрць і актава пушкі).
 
Калібры тыпаў гармат у Іспаніі, як правіла, былі бо́льшымі за калібры сучасных ім аднайменных тыпаў у іншых краінах<ref name="fnManu34-35">Manucy, P.34,35.</ref>; прытым іспанскія чыгунныя гарматы былі не самымі цяжкімі на адзінку масы снарада (300 фунтаў на 1 фунт ядра ў канцы 16 ст.) – гэты паказчык быў большым у англійскіх, ірландскіх<!--так у Манусі; не пераправяралася-->, шведскіх жалезных гармат.
 
== Французская сістэма ==
 
У сярэдзіне 16 ст. кароль Францыі Генрых II увёў стандартны рад калібраў (33-фунтавая пушка, 15-фунтавая вялікая куляўрына, 7,5-фунтавая няправільная куляўрына (бастард), 2-фунтавая малая куляўрына, 1-фунтавы фалькон, 0,5-фунтавы фальканет), які, у цэлым, ужываўся да сярэдзіны 17 ст.<ref name="fnManu34-35"/>. Сістэма рэфармаваная каралём Людовікам XIV ў выглядзе лінейкі 48-, 32-, 24-, 16-, 12-, 8-, 4-фунтавых калібраў<ref name="fnManu41">Manucy, P.41.</ref>.
 
У некаторыя гістарычныя перыяды французскія гарматы маглі мець вінаградзіны, адмысловая форма якіх азначала той ці іншы калібр<ref name="fnManu46">Manucy, P.46.</ref>.
 
== Англійская сістэма ==
З канца 16 ст. (часы каралевы Елізаветы) англійская сістэма ўключала 42-, 32-, 24-, 18-, 12-, 9- і 6-фунтавыя калібры; сістэма была пацверджаная урадам Кромвеля і ўжывалася ў 17–18 ст.<ref name="fnManu41"/>
 
У 1756 Джон Мілер, начальнік Вулвічскага арсенала, распрацаваў сістэму стандартных калібраў, даўжынь ствала і парахавых зарадаў для палявых, карабельных, абложных і гарнізонных гармат, г.зв. «новае (артылерыйскае) ўзбраенне» (new ordnance).<ref name="fnManu41-46">Manucy, P.41–46.</ref>
 
== Спасылкі і заўвагі ==