Каліберная сістэма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
''Гл. таксама'': [[калібр]], [[калібр і даўжыня ствала]].
 
Сістэма вынайдзена ў канцы 15 – пачатку 16 ст., і яе вынаходніцтва прыпісваецца ці свяшчэнніку Георгу Хартману з Нюрнберга, ці збройніку Рыгору Лёфлеру.<ref name="fnBoe440-441">Бёхайм, С.440–441.</ref> Класіфікацыя аснаваная на масе каменнага ядра (асноўнага тыпу артылерыйскага снарада ў Еўропе 14–15 ст.) і доўгі час захоўвалася ў такім выглядзе, хоць ужо ў 1520-х гадах асноўным матэрыялам для гарматных снарадаў у Еўропе стаў чыгун, спачатку каваны, потым літы.<ref name="fnBoe440-441"/> Сістэма не замяніла г.зв. гарматных сямействаў ({{lang-de|Geschlechtern}}), а дапоўніла іх; з яе ўвядзеннем сталі выдзяляць, напрыклад, гармату – 40-фунтавую гарматупушку (гл. таксама [[картауна|картау́на]]) ці 12-фунтавую серпентыну. Прытым ядро, якое фактычна выстрэльвалася з гарматы, было меншым за ядро тэарэтычнага калібру.
 
Сістэма з'яўляла адзін з ранейшых прыкладаў [[стандартызацыя|стандартызацыі]] ў вытворчасці і ваеннай справе Еўропы. Але, што тыпова для да-індустрыяльнага грамадства, адначасова са стандартамі існавала мноства выняткаў з іх.