Харкаўскае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
Існавала ў [[1905]]—[[1906]] гг. у сувязі з аб'яўленнем горада Харкава на ваенным становішчы ў час [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|расійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]]. Улада харкаўскага часовага генерал-губернатара распаўсюджвалася на горад Харкаў і Харкаўскі уезд (павет).
 
Неабходнасць стварэння часовага генерал-губернатарства была выклікана ростам грамадскай напружанасці ў час [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] і верагоднасцю разбуральных выступленняў насельніцтва ў Харкаве і Харкаўскім уездзе (павеце).

Генерал-губернатару падпарадкоўваліся ўсе ваенныя і паліцэйскія сілы ў акрузе;. ёнЁн меў права ваеннага суду., арышту і высылкі нядобранадзейных асоб, спынення выдання і продажу газет і часопісаў, закрыцця друкарняў, знішчэння канфіскаваных друкаваных выданняў, закрыцця гандлевых і прамысловых устаноў, абмежавання гандлю ў нядзельныя і святочныя дні, і інш.

На тэрыторыі [[Харкаўская губерня|Харкаўскай губерні]] мелася два часовыя генерал-губернатары — яшчэ адзін генерал-губернатар быў прызначаны ў [[горад Сумы]]: [[Сумскае часовае генерал-губернатарства|сумскаму часоваму генерал-губернатару]] падпарадкоўваліся паліцэйскія і ваенныя сілы ў Сумах і акрузе. Прычым кампетэнцыя гэтых двух часовых генерал-губернатараў у Харкаўскай губерні не размяжоўвалася, хоць на практыцы гэта не прывяло да нейкіх непаразуменняў паміж адказнымі асобамі.
 
Часовы генерал-губернатар не толькі займаўся захадамі супрацьдзеяння масавым беспарадкам, рэвалюцыйнаму тэрору і крымінальнай злачыннасці, але займаўся пытаннямі абароны парушаных асабістых і маёмасных правоў грамадзян, апекаваў ажыццяўленню каранцінных мерапрыемстваў і іншых неабходных мер з мэтай недапушчэння распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў на сваёй падкантрольнай тэрыторыі.