Харкаўскае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
Цэнтрам генерал-губернатарстваў быў [[горад Харкаў]].
== Харкаўскае часовае генерал-губернатарства (1879—1882) ==
Харкаўскае часовае генерал-губернатарства было створана на падставе ўказа расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] ад [[17 красавіка|5 (17) красавіка]] [[1879]] г. — ''«для аховы парадку і грамадскага спакою»''<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 54, аддз. 1, №59476.</ref><ref>Тым жа ўказам былі створаны [[Санкт-Пецярбургскае часовае генерал-губернатарства]] і [[Адэскае часовае генерал-губернатарства]], а таксама пашыраны правы [[Маскоўскае генерал-губернатарства|маскоўскага генерал-губернатара]], [[Паўднёва-Заходні край|кіеўскага генерал-губернатара]] і [[Варшаўскае генерал-губернатарства|варшаўскага генерал-губернатара]].</ref>. Пад уладу часовага генерал-губернатара пераходзілі [[Харкаўская губерня|Харкаўская]], [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўская]], [[Палтаўская губерня|Палтаўская]], [[Курская губерня|Курская]], [[Арлоўская губерня|Арлоўская]] і [[Варонежская губерня|Варонежская губерні]]. Цэнтрам Харкаўскага часовага генерал-губернатрства стаў [[горад Харкаў]]. На пасаду харкаўскага часовага генерал-губернатара прызначаліся асобы, якія былі ў той час кіраўнікамі [[Харкаўская ваенная акруга|Харкаўскай ваеннай акругі]]. Першы харкаўскі часовы генерал-губернатар быў прызначаны 7 (19) красавіка 1879 г.<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 54, аддз. 1, №59478.</ref>
 
Прычынай стварэння часовага генерал-губернатарства было жаданне расійскіх улад адміністрацыйна-рэпрэсіўнымі сродкамі (ваеннымі, паліцэйскімі і судовымі) задушыць тэрарыстычную дзейнасць шматлікіх арганізацый рэвалюцыйных [[народнікі|народнікаў]] у рэгіёне, для чаго ўзмацняліся штаты агульнай і палітычнай паліцыі, а таксама ўводзіліся змены ва ўгалоўна-працэсуальную практыку. (Непасрэднай прычынай стварэння шэрагу часовых генерал-губернатарстваў і пашырэння ўлады існуючых генерал-губернатараў у 1879 г. Расійскай Імперыі быў замах расійскіх народнікаў 2 (14) красавіка 1879 г. на царазабойства ў [[горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 54, аддз. 1, №59476.</ref>).