Харкаўскае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
Часовы генерал-губернатар не толькі займаўся захадамі супрацьдзеяння масавым беспарадкам, рэвалюцыйнаму тэрору і крымінальнай злачыннасці, але займаўся пытаннямі абароны парушаных асабістых і маёмасных правоў грамадзян, апекаваў ажыццяўленню каранцінных мерапрыемстваў і іншых неабходных мер з мэтай недапушчэння распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў на сваёй падкантрольнай тэрыторыі.
 
На пасаду харкаўскага часовага генерал-губернатара ў 1905 г. быў прызначаны тагачасны харкаўскі губернатар (1904—1906) [[Канстанцін Сакратавіч Старынкевіч]], які быў 2 студзеня 1906 г. адсунуты з пасады часовага генерал-губернатара і харкаўскага губернатара, бо кіраванне Старынкевіча не было прызнана эфектыўным<ref>''Танцюра, В.І.'' Історія Слобідської України... С. 186.</ref>. Замест Старынкевіча 3 студзеня 1906 г. быў прызначаны новы харкаўскі часовы генерал-губернатар — генерал-маёр [[Мікалай Мікалаевіч Пешкаў]], які быў прызначаны паралельна і на пасаду харкаўскага губернатара<ref>''Танцюра, В.І.'' Історія Слобідської України... С. 186.</ref>.
 
Стварэнне часовага генерал-губернатарства ў перыяд пасля выдання [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года|ліберальнага «Маніфеста свабод» (17 кастрычніка 1905 г.)]] дэманстравала недахопы дзяржаўнага ладу [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] і крызіс улады, калі судовыя функцыі перадаваліся надзвычайным ваенна-паліцэйскім органам (генерал-губернатарам), якія ўжывалі збройную сілу для вырашэння застарэлых і складаных унутраных праблем функцыянавання дзяржавы.