Марыя Софія Ануфровіч-Плоская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Марыя Софія АНУФРОВІЧ-ПЛОСКАЯ}} (псеўданім: ''Стрыенка''; 15.3.1862, Калінкавічы Мазыр...
 
др +крыніца
Радок 3:
Паходзіла з сям'і дробнай [[шляхта|шляхты]]. Вучылася на фельчарскіх курсах у [[Пецярбург]]у. Мела кантакт з польскімі нелегальнымі арганізацыямі 'Воля народа' і 'Вогнішча'.
У [[1882]] разам з мужам [[Эдмунд Плоскі|Эдмундам Плоскім]] пераехала ў [[Варшава|Варшаву]], дзе ўвайшла ў кіраўніцтва партыі 'Пралетарыят', якую ўзначальвала [[Марыя Багушэвіч]]. Кіравала дзейнасцю нелегальнай друкарні 'Воля народа'. У сувязі з арыштам мужа была выслана ў Кракаў з заданнем стварыць там адгалінаванне 'Пралетарыята'. Была пад наглядам аўстрыйскай паліцыі. 19.12.1883 арыштавана з групай сацыялістаў. 30.3.1884 кракаўскі суд прыгаварыў яе да 4 месяцаў турмы і выдалення за межы [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]. Пасля сканчэння тэрміну пакарання была перададзена царскім уладам і заключана ў 10-ы павільён Варшаўскай крэпасці. 29.7.1885 прыгаворана да 4 гадоў ссылкі. Адбывала яе разам з мужам на [[Сахалін]]е. Пасля сканчэння тэрміну ёй забаранілі вяртацца на Радзіму. З [[1897]] жыла з мужам у [[Благавешчанск]]у. У [[1906]] яны разам уцяклі ў [[Японія|Японію]], а адтуль у [[Трыест]]. З [[1907]] зноў жыла ў Кракаве. У час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] даглядала параненых салдат. Пасля вайны кіравала гаспадарнымі курсамі.
 
== Крыніца ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
{{DEFAULTSORT:Ануфровіч-Плоская Марыя Софія}}