Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{тупіковы артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз [[Гомель]] ажыццяўляюцца сувязі з [[Масквой]], [[Санкт-Пецярбургам]], [[Кіевам]], [[Мінскам]], многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа. Размешчана на тэрыторыі [[Гомельскай вобласці]]; мяжуе з [[Расіяй]] і [[Украінай]].
 
== Гісторыя ==
Упершыню на тэрыторыі Гомельшчыны [[чыгуначная лінія]] прайшла ў 1873 годзе ад станцыі Нова-Вілейск да Гомеля, а ў 1874 годзе ад Гомеля да Ромны (Украіна). Здадзены ў эксплуатацыю першыя ўчасткі Мінск-[[Жлобін]] і Гомель-Жлобін Ландвара-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў [[Лібава-Роменскую]]).
 
У 1874 годзе — здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Гомель-Церахоўка. Участак ад Чырвонага Берага да станцыі Церахоўка Лібава-Роменскай чыгункі і зараз уваходзіць у Гомельскае аддзяленне [[Беларускай чыгункі]].
 
У 1873 годзе ў Гомелі пабудаваны Галоўныя майстэрні па рамонту рухомага саставу, тармазоў, спецабсталявання. З 1928 года гэта — паравозавагонарамонтны завод (ПВРЗ), зараз ВРЗ. 16 лістапада 1873 — пабудавана паравознае дэпо Гомель.
 
Другі накірунак Гомельскага аддзялення пачаў развівацца з адкрыцця ў 1886 годзе [[Лунінец]]-Гомельскай і ў 1887 годзе Гомель-Бранскай чыгуначных ліній, якія ўвайшлі ў склад [[Палескіх чыгунак]], упраўленне якіх знаходзілася ў [[Вільні]]. Уведзены ў эксплуатацыю лініі Лунінец-Гомель, Гомель-Бранск. [[Станцыя Гомель]] з гэтага моманту становіцца чыгуначным вузлом.
 
У 1878 годзе ў Гомелі пачало працаваць Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. Вучылішча размяшчалася ў аднапавярховым драўляным спецыяльна пабудаваным для яго будынку з боку вакзала. У 1919 годзе яно было перанайменавана ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум (адна са старэйшых сярэднетэхнічных навучальных устаноў Беларусі).
 
1902 год — уступіў у строй участак Віцебск-Жлобін.
 
1911 год — участак Васілевічы-Хойнікі.
 
1915-1916 гады - участак Славечна-Калінкавічы-Жлобін.
 
Для павелічэння прапускной здольнасці будуюцца другія пуці на ўчастках Гомель-Шчорс (1902 г.), Гомель-Лунінец (1904 г.), Гомель-Бранск (1913 г.), Жлобін-Орша, Жлобін-Асіповічы (1915 г.).
 
1919 год — створана Заходняя чыгунка з упраўленнем у г. Гомелі.
 
1936 год — у выніку разбуйнення чыгунак з Заходняй чыгункі вылучылася Беларуская чыгунка.
 
У 1953 годзе ў маі, з мэтай паляпшэння кіравання эксплуатацыйнай і гаспадарчай дзейнасцю транспарту [[БССР]], аб'ядналі Беларускую і Мінскую чыгункі з кіраўніцтвам у Мінску, а ў вызваленым будынку ўпраўлення дарогі ў Гомелі (вул.Кірава) быў адкрыты [[Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспартутранспарт]]у (БІІЧТ, зараз БелДУТ).
На падставе пастанаўлення Савета міністраў СССР ад 19.09.1946г. «Аб арганізацыі аддзяленняў чыгунак загадам МШЗ ад 23.09.1946 года на базе двух аддзяленняў Гомельскага і Жлобінскага і Калінкавіцкага пададдзела арганізавана Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
 
== Сучасны стан ==
У распараджэнні Гомельскага аддзялення амаль дзевяцьсот кіламетраў галоўных, станцыйных і пад'язных пуцей, дэпо, шматлікія [[станцыі]] і паўстанкі, раз'езды і пераезды, вакзалы, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, пагрузачна-разгрузачных работ, электра- і водазабеспячэння, санаторый-прафілакторый, дзіцячы аздараўленчы лагер, прадпрыемствы гандлю і харчавання, іншыя аб'екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.
 
== Страктурныя падраздзяленні ==