Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{тупіковы артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»''' ажыццяўляе транспартнае абслугоўванне ўсходняй часткі [[Рэспублікі Беларусь]], мае 1175 км. галоўных [[пуцей]], 783 км. — пад'язных і станцыйных пуцей, ажыццяўляе перавозкі ў 24 раёнах 4 абласцей Рэспублікі Беларусь ([[Магілёўскай]], [[Мінскай]], [[Гомельскай]], [[Віцебскай]]).
 
== Гісторыя ==
Упершыню ў межах цяперашняга Магілёўскага аддзялення [[Беларускай чыгункі]] рух цягнікоў быў адкрыты ў 1873 годзе на ўчастку [[Мінск]]-[[Гомель]] [[Лібава-Роменскай чыгункі]], якая злучыла горад [[Бабруйск]] з партамі [[Балтыйскага]] і [[Чорнага мораў]], з індустрыяльнымі цэнтрамі Беларусі, [[Украіны]], [[Польшчы]] і [[Расіі]]. Чыгунка ўзяла на сябе асноўную частку перавозкі грузаў, спрыяючы развіццю прамысловасці горада на [[Бярэзіне]].
Толькі ў канцы 1902 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве чыгуначнай лініі ад [[Віцебска]] да [[Жлобіна]] праз Магілёў.
У 1914 годзе пачалося будаўніцтва чыгункі на ўчастку [[Орша]]-[[Крычаў]]-[[Унеча]]. Аднак з-за [[Першай сусветная вайны]] і [[Грамадзянскай вайны ]] рух быў адкрыты толькі ў 1923 годзе. Будаўніцтва ў 1931 годзе лініі [[Рослаў]]-[[Крычаў]]-Магілёў-[[Асіповічы]] зрабіла горад Крычаў буйным чыгуначным вузлом Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай дарогі.
 
[[Вялікая Айчынная вайна]] нанесла чыгунцы вялікія страты і разбурэнні.
 
Вялікая Айчынная вайна нанесла чыгунцы вялікія страты і разбурэнні.
4 кастрычніка 1946 года загадам № 829 Міністра шляхоў зносін СССР Першым начальнікам Магілёўскага аддзялення прызначаецца падпалкоўнік руху Мядзведзеў Аляксандр Аляксеевіч.
 
З 1950 года ў паравозныя дэпо аддзялення пачынаюць паступаць больш магутныя [[паравозы]] для грузавога і пасажырскага руху серый З, СА, СУ.
 
1957 год - ва ўсіх паравозных дэпо аддзялення пачынаецца актыўная работа па пераабсталяванні паравозаў з вугальнага на нафтавае паліва.
 
Буйныя залежы сільвеніта, выяўленыя ў [[Старобінскім раёне]], і наступнае будаўніцтва калійных камбінатаў пацягнула адкрыццё 2 чэрвеня 1959 года руху на ўчастку [[Слуцк]]-[[Салігорск]], будаўніцтва шэрагу станцый калійнага вузла і развіццё станцыі Слуцк.
 
У 1961 годзе у склад Магілёўскага аддзялення перадаюцца станцыі Журбін, Шасцёраўка і Крычаў-2. На аддзяленні створана Магілёўская вузлавая аўтабаза, заканчваецца будаўніцтва аддзяленчай бальніцы.
 
3 лістапада 1972 года на станцыю Асіповічы прыбыў першы электрацягнік.
 
1985 г. – у лакаматыўным дэпо Магілёў у эксплуатацыю здаецца цэх тыпу «ПЛАУЭН» для арганізацыі тэхабслугоўвання манеўровых цеплавозаў ЧМЭ-3.
 
У 1988 годзе на чыгуначным участку Орша-Магілёў-Жлобін пачынаюцца працы па падаўжэнні пуцей станцый з паралельнай кладкай другога галоўнага пуці на перагоне Латва-Палыкавіцкія Хутары.
 
У 1989 годзе у Асіповіцкім вагонным дэпо ўведзены ў эксплуатацыю комплекс будынкаў для арганізацыі капітальнага рамонту буйнатанажных кантэйнераў.