Розніца паміж версіямі "Сафійскі сабор (Ноўгарад)"

(clean up using AWB)
 
== Гісторыя ==
У [[1046]] годзе [[вялікі князь]] [[Яраслаў Мудры]] і [[княгіня]] [[Інгегерда|Ірына (Інгегерда)]] накіраваліся ў Ноўгарад з [[Кіеў|Кіева]] да сына [[Уладзімір Яраславіч, князь наўгародскі|Уладзіміра]] на закладку ім Сафійскага сабора. Сабор быў закладзены на месцы [[Уладычны двор|Уладычнага двара]] і будаваўся прыкладна да [[1050]] года замест згарэлага перад гэтым 13-главага драўлянага храма 989 года, але не на тым жа месцы, а на поўнач ад яго. Асвечаны сабор быў па дадзеных розных летапісаў у 1050 ці [[1052]] годзе [[епіскап]]ам [[Лука Жыдзята|Лукой]].
 
У [[1066]] годзе, паводле [[Наўгародскі першы летапіс|Наўгародскага першага летапісу]], [http://полацкі%20князь полацкі князь] [[Усяслаў Брачыславіч]] ажыццявіў паход на Вялікі Ноўгарад. Узяўшы горад, ён забраў у палон частку гараджан, а таксама зняў і вывез у Полацк званы з Наўгародскае Сафіі<ref>''[http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg01.htm Въ лѣто 6574 (1066)]'' // ''Новгородская первая летопись старшего извода''.</ref>: «приде Всеславъ и възя Новъгород, съ женами и съ детми; и колоколы съима у святыя Софие»<ref>Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А.Н. Насонова. – М., Л.: Изд-во АН СССР, 1950. – 268 с</ref>. У разуменні людзей [[Старажытная Русь|Старажытнай Русі]], дзе захоўвалася яшчэ шмат перажыткаў [[язычніцтва]], багі ў знешніх і ўнутраных войнах аказвалі актыўную дапамогу і падтрымку сваім прыхільнікам. Таму ваюючыя бакі, каб спыніць актыўную дзейнасць багоў з варожага лагера, імкнуліся разбурыць алтары і святыні праціўніка<ref name="Кежа">[http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Ю. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ]</ref>. Лічыцца, што частка вывезеных скарбаў і царкоўнага начыння была выкарыстана пры аздабленні [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Горад Полацк|Полацку]].
 
Храм меў пяць [[неф]]аў і тры [[галерэя|галерэі]], у якіх размяшчалася некалькі дадатковых {{нп3|прастол у алтары|прастолаў|ru|Престол}}. Паўночная галерэя некалькі разоў перабудоўвалася.
 
Першапачаткова сцены храма не былі пабелены, за выключэннем крывалінейных у плане [[апсіда|апсід]] і [[Барабан, архітэктура|барабанаў]], пакрытых слоем [[цамянка|цамянкі]]. Унутраны бок сцен таксама быў аголены, тады як [[скляпенне|скляпенні]] з самага пачатку былі абмазаны цамянкай і пакрыты [[фрэска]]мі. Такое афармленне было выбрана пад уздзеяннем архітэктуры [[Горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]], у якой [[мармур]]овая абліцоўка сцен спалучалася з [[мазаіка]]мі на [[скляпенне|скляпеннях]]; аднак тут мармур быў заменены [[вапняк]]ом, а мазаіка  — фрэскамі. Верагодна, ужо ў 1151 годзе сцены былі поўнасцю абмазаны цамянкай.
 
На заходнім партале ўстаноўлены [[бронза]]выя [[Магдэбургскія дзверы]] ў [[раманскі стыль|раманскім стылі]] з вялікаю колькасцю [[гарэльеф]]аў і [[скульптура|скульптур]].
 
Не пазней за XVIII стагоддзе дзеля умацавання сцен к паўднёваму і паўночнаму [[фасад]]у прыбудавалі па тры [[контрфорс]]ы. Пры [[рэстаўрацыя|рэстаўрацыі]] 1893—1900 гадоў контрфорсы з паўднёвага фасада былі разабраны, і храму было вернута паскляпеннае пакрыццё. Рэстаўрацыю сабора ажыццяўляў архітэктар [[Мікалай Сільвестравіч Курдзюкоў|М.  С.  Курдзюкоў]].
 
У 1922 годзе, у ходзе [[Канфіскацыя царкоўных каштоўнасцей у Расіі ў 1922 годзе|канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей]], сабор быў абрабаваны. У 1929 годзе яго закрылі і адкрылі ў ім антырэлігійны музей<ref>[http://annals.xlegio.ru/rus/novgorod/smirnov.htm#_Toc186906121 Новгородская София  — антирелигиозный музей\С.  М.  Смирнов. Воспоминания о времени моей работы в Новгородском музее\\Новгородский исторический сборник, вып. 6(16), СПб., 1997  г.]</ref>. У музеі былі прадстаўлены скарбы, якія захоўваліся ў [[рызніца|рызніцы]] сабора, як прыклад «казачных багаццяў царквы». У час акупацыі Ноўгарада нямецка-фашысцкімі войскамі храм быў пашкоджаны і разрабаваны, пасля вайны  — поўнасцю адноўлены і стаў аддзелам [[Наўгародскі музей-запаведнік|Наўгародскага музея-запаведніка]]. У 1991 яго перадалі [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царкве]], і 16 жніўня 1991 яго асабіста асвяціў [[Алексій II, Патрыярх Маскоўскі|патрыярх Алексій II]]. У 2005—2007 адбылася рэстаўрацыя купалаў сабора.
 
== Архітэктурныя асаблівасці ==