Сафійскі сабор (Ноўгарад): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
У [[1046]] годзе [[вялікі князь]] [[Яраслаў Мудры]] і [[княгіня]] [[Інгегерда|Ірына (Інгегерда)]] накіраваліся ў Ноўгарад з [[Кіеў|Кіева]] да сына [[Уладзімір Яраславіч, князь наўгародскі|Уладзіміра]] на закладку ім Сафійскага сабора. Сабор быў закладзены на месцы [[Уладычны двор|Уладычнага двара]] і будаваўся прыкладна да [[1050]] года замест згарэлага перад гэтым 13-главага драўлянага храма 989 года, але не на тым жа месцы, а на поўнач ад яго. Асвечаны сабор быў па дадзеных розных летапісаў у 1050 ці [[1052]] годзе [[епіскап]]ам [[Лука Жыдзята|Лукой]].
 
У [[1066]] годзе, паводле [[Наўгародскі першы летапіс|Наўгародскага першага летапісу]], [http://полацкі%20князь [полацкі князь]] [[Усяслаў Брачыславіч]] ажыццявіў паход на Вялікі Ноўгарад. Узяўшы горад, ён забраў у палон частку гараджан, а таксама зняў і вывез у Полацк званы з Наўгародскае Сафіі<ref>''[http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg01.htm Въ лѣто 6574 (1066)]'' // ''Новгородская первая летопись старшего извода''.</ref>: «приде Всеславъ и възя Новъгород, съ женами и съ детми; и колоколы съима у святыя Софие»<ref>Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А.Н. Насонова. – М., Л.: Изд-во АН СССР, 1950. – 268 с</ref>. У разуменні людзей [[Старажытная Русь|Старажытнай Русі]], дзе захоўвалася яшчэ шмат перажыткаў [[язычніцтва]], багі ў знешніх і ўнутраных войнах аказвалі актыўную дапамогу і падтрымку сваім прыхільнікам. Таму ваюючыя бакі, каб спыніць актыўную дзейнасць багоў з варожага лагера, імкнуліся разбурыць алтары і святыні праціўніка<ref name="Кежа">[http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Ю. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ]</ref>. Лічыцца, што частка вывезеных скарбаў і царкоўнага начыння была выкарыстана пры аздабленні [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]] ў [[Горад Полацк|Полацку]].
 
Храм меў пяць [[неф]]аў і тры [[галерэя|галерэі]], у якіх размяшчалася некалькі дадатковых {{нп3|прастол у алтары|прастолаў|ru|Престол}}. Паўночная галерэя некалькі разоў перабудоўвалася.