Афіцыйна-дзелавы стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
{{вікіфікацыя}}
'''АФІЦЬІЙНА-ДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ''', адзін з функцыянальных стыляў літаратурнай [[Мовалітаратурная мова|літаратурнай мовы]], які абслугоўвае сферу афіцыйна-дзелавых пісьмовых зносін. Вылучаюцца тры падстылі: ''канцылярска-дзелавы'', ''дыпламатычны'' і ''юрыдычны'', на аснове якіх ствараюцца заканадаўчыя акты, дакументы міжнароднага права і дыпламатыі, пастановы, загады, інструкцыі, статуты, вядзецца службовая перапіска і інш.
 
Асноўныя рысы стылю: жанравая, кампазіцыйная і моўная стандартызаванасць; лагічнасць, акрэсленасць і дакладнасць; разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы інфармацыі; ускладненасць сінтаксісу, пашыранасць залежных канструкцый, рубрыкацый і пераліку; высокая частотнасць аддзеяслоўных назоўнікаў, вытворных прыназоўнікаў і злучнікаў; насычанасць спецыяльнай і абстрактнай лексікай і фразеалогіяй; адсутнасць суб’ектыўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вобразнага (пераноснага) ужывання слоў.
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
[[category:мовазнаўства]]
{{няма катэгорый}}
[[category:літаратурная мова]]