Хорхэ Луіс Борхес: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 2130594 аўтарства JerzyKundrat (размова)
Радок 41:
Пісьменнік не меў ані жонкі, ані дзяцей, таму ён адчуваў моцную прыхільнасць да сястры і маці. Ён памёр у [[Жэнева|Жэневе]] [[14 чэрвеня]] [[1986]] году. У [[2004]] годзе адкрылі яго [[помнік]] у [[Лісабон]]е.
 
=== Пасля смерці ===
[[Выява:Tumba de Borges.JPG|thumb|злева|160px|Магіла Борхеса, могілкі Plain Palais у Жэневе]]
Борхес быў пахаваны на жэнеўскіх Могілках Каралёў, непадалёк ад [[Жан Кальвін|Жана Кальвіна]]. У лютым [[2009]] года Нацыянальны кангрэс Аргенціны павінен быў разгледзець законапраект аб вяртанні ў [[Буэнас-Айрэс]] праху Хорхе Луіса Борхеса. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў літаратурных колаў, аднак удава пісьменніка, якая ўзначальвае фонд яго імя, пярэчыць супраць перанясення рэштак Борхеса ў Аргенціну<ref>[http://lenta.ru/news/2009/02/11/borges/ Аргентина потребует у Швейцарии останки Борхеса] // Лента.ру</ref>.
 
У [[2008]] годзе ў [[Лісабон]]е быў адчынены помнік Борхесу. Кампазіцыя, адлітая па эскізе земляка літаратара Федэрыка Брука, па меркаванні аўтара, глыбока сімвалічная. Яна ўяўляе сабой гранітны маналіт, у якім інкруставаная бронзавая далонь Борхеса. Як лічыць скульптар, які ў 80-я гады зрабіў з рукі пісьменніка зьлепак, гэта сімвалізуе самага творцу і яго «паэтычны дух». На адкрыцці манумента, усталяванага ў адным з паркаў у цэнтры гораду, прысутнічала ўдава пісьменніка Марыя Кодама, якая ўзначальвае фонд яго імя, бачныя дзеячы партугальскай культуры, у тым ліку Нобелеўскі лаўрэат [[Жазэ Сарамага]].
 
У лютым 2009 г. было прапанавана перапахаваць астанкі Хорхе Луіса Борхеса на могілках Рэкалета ў Буэнас-Айрэсе, але праз рашучую адмову ўдавы пісьменніка праект не быў рэалізаваны.
 
== Творчасць ==