Папуасы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: лібі → ліві, ]] - → ]] — (3), соцень → сотняў , казурак → насякомых, осьбі → осбі, носбі → носьбі using AWB |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 28:
==Традыцыйная культура==
[[File:Sepik 0133cropped.jpg|thumb|Жытло ў правінцыі Сепік]]
Як і ў іншых частках свету, жыццё ў [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]] характарызуецца значнымі зменамі. Аднак на працягу прыкладна 10 тысячагоддзяў галоўным заняткам з'яўляецца прымітыўнае [[земляробства]]. Адно з найстаражытнейшых земляробчых месцаў з'яўляецца [[Старажытнае земляробчае паселішча Кук|балота Кук]]. У [[гара|горных]] і [[лес|лясных]] раёнах яно заснавана на падсечна-агнявой сістэме. Для спажывання вырошчваюць пераважна [[клубень|клубневыя]] культуры, [[бананы]], [[сагавая пальма|сагавыя]] і [[какосавая пальма|какосавыя пальмы]]. Адметная асаблівасць традыцыйных земляробчых культур у недастатковым утрыманні неабходных для чалавека [[бялкі|бялкоў]] і [[тлушч]]аў. Толькі бліжэй да нашага часу пачалі распаўсюджвацца [[кукуруза]] і [[бабовыя]]. Таму ў цэнтральных раёнах значную ролю таксама адыгрываюць [[збіральніцтва]] і [[паляванне]], а ў вусцях буйных [[рака|рэк]], на [[мора|марскім]] [[бераг|узбярэжжы]] і на малых [[востраў|астравах]] — [[рыбалоўства]], [[рамяство]] і [[гандаль]].
[[Жывёлагадоўля]] ніколі не мела вялікага значэння. Папуасы звычайна трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і [[Сабака свойскі|сабак]], але іх [[мяса]] ўжываюць рэдка. Свінні з'яўляюцца сродкам абмену і сямейнай каштоўнасцю. У [[вёска]]х да сёй пары можна ўбачыць жанчын, якія выкормліваюць парсючкоў грудзю. Часам папуасы ловяць у лесе дзікіх маладых жывёлін і трымаюць іх, каб потым забіць на мяса.
|