Барысаўскі павет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: дададзена спасылка да адміністрацыйнай мапы
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Барысаўскі павет''' ({{lang-ru|Борисовский уезд}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ўна складзеБеларусі [[Мінская губернія|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскайў імперыі]]1793—1924.
 
Утвораны ў складзе Мінскай губерні пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Барысаў. Плошча 10182,5 км², насельніцтва 240 764 чал. (1897). У 1917 павет уключаў 28 валасцей: Бытчанскую, Бягомльскую, Бярэзінскую, Валасевіцкую, Велікадолецкую, Вітуніцкую, Восаўскую, Вяляціцкую, Гайнаслабодскую, Глівінскую, Дзмітравіцкую, Докшыцкую, Зачысцкую, Зембінскую, Кішчынаслабодскую, Красналуцкую, Лагойскую, Лошніцкую, Мільчанскую, Мсціжскую, Плешчаніцкую, Прусавіцкую, Смалявіцкую, Тумілавіцкую, Ухвальскую, Халопеніцкую, Эсьмонскую, Юр’еўскую. У сакавіку 1921 Докшыцкая, Тумілавіцкая і частка Мільчанскай воласці (2-я частка перайменавана ў Горненскую воласць) адышлі да Польшчы; з Вілейскага павета ў Барысаўскі павет перададзена Крайская воласць. У чэрвені 1924 далучаны Лукомская і Чарэйская воласці са скасаванага Бачэйкаўскага павета. 17.7.1924 павет скасаваны, большая частка валасцей уключана ў Барысаўскую округу.
Адміністрацыйны цэнтр — горад [[Барысаў]].
 
== Насельніцтва ==
Радок 17:
== Спасылкі ==
* [http://www.lyczkowski.net/be-cyr/maps/barysau.html Барысаўскі павет (Мінская губерня). Адміністрацыйная мапа]
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
 
{{Мінская губерня}}