Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 103:
== Гісторыя ==
=== Утварэнне БССР ===
Паводле рашэння [[Шостая Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б)|VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б)]] (30 — [[31 снежня]] [[1918]] г., [[Смаленск]]) БССР абвяшчалася ў межах [[Віцебская губернія|Віцебскай]], [[Гродзенская губернія|Гродзенскай]], [[Магілёўская губернія|Магілёўскай]] і [[Мінская губернія|Мінскай]] губерняў, беларускіх паветаў [[Віленская губернія|Віленскай]] і [[Ковенская губернія|Ковенскай]] губерняў, заходніх паветаў [[Смаленская губернія|Смаленскай губерні]]. [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусіі]] ў ноч з 1 на [[2 студзеня]] [[1919]] г. абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ. [[8 студзеня]] [[1919]] г. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад БеларусіБеларусіі і Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пераехалі са [[Смаленск]]а ў [[Мінск]]. [[Першы Усебеларускі з’езд Саветаў]] (2 — [[3 лютага]] [[1919]] г., [[Мінск]]) адобрыў утварэнне БССР, зацвердзіў [[Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919]], выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР), прыняў пастанову аб аб'яднанні Беларусі і Літвы (гл. [[Літбел]]).
 
У складаных умовах грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ўрад БССР праводзіў работу па ўмацаванні савецкай улады, мабілізацыі сіл на барацьбу з яе праціўнікамі і іншаземнымі захопнікамі, ажыццяўленні першых сацыялістычных пераўтварэнняў. БССР у гэты перыяд знаходзілася ў цяжкім эканамічным і ваенна-палітычным становішчы, большая частка яе тэрыторыі была акупіравана нямецкімі, потым польскімі інтервентамі. Летам [[1920]] г. на вызваленай Чырвонай Арміяй тэрыторыі БеларусіБеларусіі адноўлена савецкая ўлада. [[31 ліпеня]] [[1920]] г. на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і БеларусіБеларусіі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята [[Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь|Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусія]].
 
=== БССР у даваенны час ===
[[Файл:Перавока грузаў у саўгасе X-годдзе БССР. 1930-я.jpg|міні|злева|Перавока грузаў у саўгасе «X-годдзе БССР», 1930-я]]
Захопленая польскімі войскамі ў выніку [[Савецка-польская вайна, 1919-1921|савецка-польскай вайны 1920]] заходняя частка Беларусі паводле [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора 1921]] адышла да [[Польшча|Польшчы]]. Тэрыторыя ўзноўленнай БССР складалася з 6 паветаў [[Мінская губернія|Мінскай губерні]] з насельніцтвам 1544 000 чалавек. [[Другі Усебеларускі з’езд Саветаў]] прыняў (13 — [[17 снежня]] [[1920]] г.) прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919, дзе абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — Савет Народных Камісараў БССР (СНК БССР). Пасля заканчэння вайны Беларусь перажыла глыбокі сацыялна-эканамічны крызіс. Большая частка прадпрыемстваў была знішчана, астатнія з-за адсутнасці паліва і сыравіны працавалі з перабоямі. Былі разбураны сельская гаспадарка, транспарт. Усё гэта цяжка адбівалася на становішчы працоўных, выклікала іх незадаволенасць палітыкай «ваеннага камунізму». Пераход ад ажыццяўлення ў БССР новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) прынёс станоўчыя вынікі. [[Харчразвёрстка]] была заменена [[Харчпадатак|харчпадаткам]], дапускалася дзейнасць прыватнага капіталу, праводзілася рэарганізацыя сістэмы кіравання прамысловасцю, вырашаліся пытанні аплаты працы, фінансавай палітыкі. Пераломным у развіцці прамысловасці стаў [[1923]]—[[1924]] гг. гаспадарчы год, калі пачалі хутка расці вытворчасць, колькасць адноўленых і ўведзеных у эксплуатацыю прадпрыемстваў. У [[1924]]—[[1928]] гг. аб'ём прамысловай прадукцыі вырас у 2,3 раза. Адначасова павялічылася колькасць прыватных прадпрыемстваў. Расла зарплата рабочых і служачых. У сельскай гаспадарцы праводзілася работа па землеўпарадкаванні, развіці хутарызацыі, арэнды, кааператыўнага руху і іншае. Каля 1/3 беднякоў і батракоў, якія атрымалі зямлю, сталі сераднякамі. На пачатак кастрычніка [[1925]] г. у БССР было 1084 кааператыўныя таварыствы (аб'ядноўвалі 161 000 членаў). Важнае значэнне для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу рэспублікі мела вяртанне ёй са складу [[РСФСР]] у [[1924]] і [[1926]] гг. этнаграфічна роднасных усходніх тэрыторый. Рабіліся захады па ажыўленні Саветаў, умацаванні іх сувязяў з масамі працоўных, павілечэнні колькасці членаў [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі Беларусі]] (КПБ). У 1920-я г. праводзілася палітыка [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] грамадска-палітычнага і культурнага жыцця рэспублікі. Значныя поспехі былі дасягнуты на ніве нацыянальна-культурнага адраджэння. Ліквідоўвалася непісьменнасць, была праведзена рэформа школьнай сістэмы, большасць школ пераводзілася на беларускую мову навучання, яны забяспечваліся неабходнымі кадрамі і падручнікамі. Развіваліся літаратура і мастацтва, навука. У [[1920]]—[[1922]] гг. адкрыты [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]], [[Інстытут беларускай культуры]] (у [[1928]] г. пераўтвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэмію навук БеларусіБеларусіі]]) і іншае. У ходзе сацыялістычнай індустрыялізацыі (курс на яе абвешчаны ў [[СССР]] у снежні [[1925]] г.) на Беларусі за гады даваенных пяцігодак увайшло ў строй больш за 1000 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 400 буйных. У 140 прадукцыя прамысловасці ўсіх абласцей БССР перавысіла ўзровень [[1913]] г. у 23 разы.
 
{| class="wikitable"
Радок 120:
Паводле перапісу [[1939]] г., удзельная вага рабочага класа ў складзе насельніцтва рэспублікі дасягнула 21,9 %, інтэлігенцыі — 14,5 %. З восені [[1929]] г. галоўным кірункам аграрнай палітыкі ў БССР стала масавая калектывізацыя. Выконваючы дырэктывы вышэйшага кіраўніцтва [[СССР]], партыйныя і савецкія органы БССР праводзілі сярод сялянства актыўную арганізацыйную і масава-палітычную работу, імкнуліся фарсіравана забяспечыць перабудову вёскі на сацыялістычнай аснове. Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ва ўсходніх абласцях БССР было абагулена 93,4 % сялянскай гаспадарак і 96,2 % пасяўных плошчаў. Аднак калектывізацыя праводзілася паспешліва, пры адсутнасці належных сацыяльна-эканамічных умоў, з шырокім выкарыстаннем прымусовых, адміністрацыйна-камандных метадаў. Заможныя (кулацкія) і шмат серадняцкіх гаспадарак падпалі пад раскулачванне, іх маёмасць была канфіскавана. [[Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў]] (5 — [[12 красавіка]] [[1927]] г.) прыняў новую [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1927|Канстытуцыю Беларускай ССР 1927]]. У 1930-я г. на сацыяльна-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, як і ўсяго СССР, негатыўна ўплыў зрабілі культ асобы, бюракратызацыя дзяржаўных структур і адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, якія абмяжоўвалі творчую актыўнасць працоўных. Цяжкім злачынствам з'явіліся рэпрэсіі палітычныя, што дасягнулі свайго апагея ў [[1937]] г. Супрацоўнікамі НКУС рэспублікі быў сфабрыкаваны шэраг спраў так званых «контррэвалюцыйных шпіёнскіх арганізацый». На надзвычайным [[Дванаццатый Усебеларускі з'езд Саветаў|Двянаццатым Усебеларускім з'ездзе Саветаў]] (20 — [[23 лістапада]] [[1936]] г. і 15 — [[19 лютага]] [[1937]] г.) прынята [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1937]], вышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаны [[Вярхоўны Савет БССР]], у перыяд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.
 
Пасля нападу [[Германія|Германіі]] на [[Польшча|Польшчу]] ([[1 верасня]] [[1939]] г.) Чырвоная Армія паводле рашэння ўрада [[СССР]] [[17 верасня]] [[1939]] г. перайшла граніцу Польшчы і ўзяла «пад абарону» насельніцтва Заходняй Беларусі. Народны сход 28 — [[30 кастрычніка]] [[1939]] г., [[Беласток]], прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўз'яднанні [[Заходняя Беларусь|Заходняй БеларусіБеларусіі]] з БССР. [[12 лістапада]] [[1939]] г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон аб Уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Гэтым была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, створаны ўмовы для кансалідацыі беларускай нацыі. Насельніцтва БССР пасля ўз'яднання склала 11 млн чалавек.
 
== У Вялікую Айчынную вайну ==
Радок 131:
З сярэдзіны 1980-х г. у БССР, як і ва ўсёй краіне, пачаўся працэс радыкальных пераўтварэнняў усіх бакоў грамадскага жыцця. Ключавое значэнне набылі праблемы рэфарміравання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзяржаўнага будаўніцтва, пачала складвацца шматпартыйнасць. Адбыўся ўстаноўчы з'езд [[БНФ Адраджэньне|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] (24 — 25 чэрвеня 1989, Вільнюс), узніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (1991), Партыя народнай згоды (1992) і іншыя. Паводле закону Вярхоўнага Савета БССР ад 26 студзеня 1990 «Аб мовах у Беларускай ССР» былі зроблены захады на больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, у тым ліку ў школах, установах, сродках масавай інфармацыі. 4 сакавіка 1990 на пашыранай дэмакратычнай аснове прайшлі выбары народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў. 27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25 жніўня 1991 — Закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі.
 
Пасля падзей у Маскве 19 — 21 жніўня 1991 (гл. [[ДКНС]]) Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня прыпыніў дзейнасць КПБ — КПСС на тэрыторыі БеларусіБеларусіі. 19 верасня 1991 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета рэспублікі перайменавала БССР у Рэспубліку Беларусь.
 
== Дзяржаўны лад ==