Самаране: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
'''Самара́не''', або '''самарыця́не''' ({{lang-he|שומרונים}}) — [[этнас|этна]]-[[канфесія|канфесійная]] група [[яўрэі|яўрэяў]] [[Ізраіль|Ізраіля]]. Агульная колькасць (2015 г.) - 777 чал.
 
== Паходжанне ==
Існуюць дзве сурацьлеглыя версіі паходжання самаран. Першая абапіраецца на [[Біблія|Біблію]] і меркаванні часткі [[іўдаізм|іўдэйскіх]] пісьменнікаў, якія лічылі самаран нашчадкамі прышлага насельніцтва. Пасля заваявання старажытнай [[Ізраільскае царства|Ізраільскай дзяржавы]] ў [[722 да н.э.|722]] г. да н. э. [[Сарган II]] высяліў адсюль 27290 жыхароў у [[Месапатамія|Месапатамію]]. На іх месца ў [[Самарыя|Самарыю]] былі пераселены выхадцы з Двурэчча. Згодна паданню, іўдзейскі [[Бог]] даслаў [[леў|ільвоў]], каб забіць іх. Таму Сарган II адправіў да перасяленцаў іўдзейскага святара навучыць іх божым пастановам. У далейшым яны ўшаноўвалі як іўдзейскага Бога, так і сваіх [[паганства|паганскіх]] багоў. Пасля вяртання яўрэяў на радзіму самаране працягвалі адрознівацца ад мясцовага насельніцтва сваёй [[рэлігія]]й і традыцыямі.
 
Другая версія належыць самім самаранам. Яны сцвярджаюць, што паходзяць ад старажытных [[яўрэі|яўрэяў]] з [[Ефраімава пакаленне|Ефраімава]] і [[Манасіева пакаленне|Манасіева]] пакаленняў. Пасля смерці [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] паміж яўрэямі адбыўся рэлігійны раскол. Самаране з'яўляюцца нашчадкамі адной з дзвюх груп, якая адасобілася ад асноўнай. Сваё найменне яны тлумачаць не жыхарствам у вобласці Самарыя, а тэрмінам {{lang-he|שַמֶרִים}} "ахоўнік" традыцый. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні падцвярджаюць версію адзінага або вельмі блізкага паходжання самаран з астатнімі [[Палесціна|палесцінскімі]] яўрэямі.
 
== Спасылкі ==