Самаране: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
== Гісторыя ==
Адносіны паміж самаранамі і традыцыйнымі [[іўдаізм|іўдаістамі]] заўсёды заставаліся вельмі напружанымі з моманту вяртання [[яўрэі|яўрэяў]] у [[Палесціна|Палесціну]] ў [[538 да н.э.|538]] г. да н. э. Самаране не ўдзельнічалі ў пабудове новага [[храм]]а ў [[Ерусалім]]е, а шанавалі [[Бог]]а ў сваім храме на [[гара|гары]] Гарызім. У час уваходжання Палесціны ў склад дзяржавы [[Дзяржава Селеўкідаў|Селеўкідаў]] ([[312 да н.э.|312]] - [[64 да н.э.|64]] гг. да н. э.) сталыя нападкі з боку прыхільнікаў ерусалімскага храма вымусілі самаран арыентавацца на [[элінізм|эліністычныя]] колы. У [[2 стагоддзе да н.э.|II]] ст. да н. э. яны цалкам адмовіліся ад атаесамлення з іўдэямі і падтрымалі агульнадзяржаўныя культы. Храм на гары Гарызім быў афіцыйна прысвечаны [[Зеўс]]у. У [[128 да н.э.|128]] г. да н. э. храм быў разбураны [[Хасманеі|Хасманеямі]]. Пра тое, што варожыя адносіны да самаран захоўваліся і пасля гэтай падзеі сведчаць сачыненні [[Іосіф Флавій|Іосіфа Флавія]], [[Кумранскія рукапісы]], а таксама [[Прытча аб добрым Самараніне|прытча аб добрым самараніне]] ў [[Новы Запавет|Новым Запавеце]].
 
Пасля ўваходу Палесціны ў склад [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] і задушэння рымлянамі іўдэйскіх паўстанняў самаране ўзнавілі свой храм на гары Гарызім, вялі актыўную дзейнасць як на тэрыторыі імперыі, так і ў суседняй [[Дзяржава Сасанідаў|дзяржаве Сасанідаў]]. У пачатку [[4 стагоддзе|IV]] ст. легендарны самаранскі першасвятар Баба Раба канчаткова ўсталяваў адзіныя каноны [[літургія|літургіі]].
 
Пасля прыняцця [[хрысціянства]] стаўленне імперскіх улад да самаран рэзка змянілася. У час кіравання [[Флавій Зянон|Зянона Ісаўра]] самаране падвергліся ганенням. У [[484]] г. самаране паўсталі. Яны захапілі некалькі [[царква|цэркваў]], абразілі хрысціянскага [[епіскап]]а і абвясцілі сваю дзяржаву з цэнтрам у [[Горад Кейсарыя|Кейсарыі]]. Паўстанне было задушана, а адсечаная галава правадыра Хуста падаравана хрысціянамі Зянону Ісаўру. У [[529]] г. самаране зноў паўсталі. У адказ імператар [[Юстыніян I]] разгарнуў шырокія рэпрэсіі, храм на гары Гарызім зноў быў разбураны, а вера самаран апынулася пад забаронай.
 
== Спасылкі ==