Батанічны сад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Orto botanico di Pisa - general view.JPG|thumb|right|200px|[[Батанічны сад Пізы]] - адзін з першых батанічных садоў, заснаваны [[Лука Гіні|Лукам Гіні]] ў 1543 годзе]]
'''Батані́чны сад''' — навукова-даследчая, навучальна-дапаможная і культурна-асветная ўстанова, у якой культывуюцца і вывучаюцца расліны мясцовай і іншаземнай флоры, прапагандуюцца батанічныя веды. Уключаюць калекцыі раслін адкрытага грунту (дэндрарыі, альпінарыі, участкі сістэматыкі, экспазіцыі лекавых, харчовых, дэкаратыўных і інш. раслін) і аранжарэі. Размяшчэнне раслін пераважна па геаграфічным і сістэматычным прынцыпе, радзей па экалагічным і інш. Асноўная даследчая задача — пошук новых карысных раслін, іх выпрабаванне і ўвядзенне у культуру. Адначасова батанічныя сады з’яўляюцца аб’ектамі рэкрэацыі.
'''Батані́чны сад''' — навукова-даследчая і культурна-асветніцкая [[установа|ўстанова]], у якой праводзіцца накапленне калекцый [[флора|флоры]] з мэтай яе вывучэння, захавання, [[культывацыя|культывавання]] і [[акліматызацыя|акліматызацыі]]; пошук і падбор [[расліна|раслін]], перспектыўных для стварэння [[зялёныя насаджэнні|зялёных насаджэнняў]] і ажыццяўлення іншых відаў гаспадарчай дзейнасці; праца па захаванні [[генафонд]]у расліннага свету. У батанічным садзе ствараюцца ўчасткі рэдкіх і звычайных раслін, а таксама мясцовай прыроднай расліннасці. Адрозніваюць батанічны сад дзяржаўнага і мясцовага значэння.
 
Папярэднікі батанічных садоў — манастырскія сады (у Заходняй Еўропе з 4 ст.), аптэкарскія агароды. Першыя батанічныя сады заснаваны ў Італіі (Салерна, 1309; Венецыя, 1333), потым у Германіі (Берлін, 1647), Францыі (Парыж, 1635), Швецыі (Упсала,. 1655), Вялікабрытаніі (Эдынбург) пераважна для развядзення лекавых раслін. У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў батанічныя сады пачалі актыўна займацца выпрабаваннямі прывезеных раслін: праз Б.с. ў К’ю (Вялікабрытанія) ішло размеркаванне па трапічных раёнах кавы, гевеі, хіннага дрэва; праз Б.с. Францыі распаўсюджваліся віды айланту, сафоры, туі, гінкга. У 18—19 ст. Б.с. ў Калькуце (Індыя), Богары (Інданезія) адыгралі значную ролю ў інтрадукцыі трапічных раслін у розныя равны. У Расіі папярэднікамі Б.с. былі «аптэкарскія агароды» ў Маскве (1706, цяпер.(1714, цяпер Б.с. Бат. ін-та Рас. АН). У 19 ст. Б.с. існавалі пераважна пры ун-тах (Вільня і Тарту, 1803; Харкаў, 1804, Масква і Казань, 1806; Кіеў, 1835; Адэса, 1865; Томск, 1880, і інш ), лясных і с.-г. ін-тах. Нікіцкі батанічны сад (Крым, 1812), Сухумскі (1840) і Батумскі (1912) Б.с. сталі цэнтрамі інтрадукцыі суб- трапічных раслін.
 
На Беларусі аднымі з першых былі Гродзенскі батанічны сад (18 ст.) і дыдактычны батанічны сад пры Шчучынскім кляштары (заснаваны садаводам С.Юндзілам). Працуюць Вялікалятчанскі батанічны сад, Батанічныя сады пры ВНУ і АН Беларусі: Батанічны сад Віцебскага педагагічнага універсітэта, Цэнтральны батанічны сад АН Беларусі, Батанічны сад БДУ, Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}