Батанічны сад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Папярэднікі батанічных садоў — манастырскія сады (у Заходняй Еўропе з 4 ст.), аптэкарскія агароды. Першыя батанічныя сады заснаваны ў Італіі (Салерна, 1309; Венецыя, 1333), потым у Германіі (Берлін, 1647), Францыі (Парыж, 1635), Швецыі (Упсала,. 1655), Вялікабрытаніі (Эдынбург) пераважна для развядзення лекавых раслін. У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў батанічныя сады пачалі актыўна займацца выпрабаваннямі прывезеных раслін: праз Б.с. ў К’ю (Вялікабрытанія) ішло размеркаванне па трапічных раёнах кавы, гевеі, хіннага дрэва; праз Б.с. Францыі распаўсюджваліся віды айланту, сафоры, туі, гінкга. У 18—19 ст. Б.с. ў Калькуце (Індыя), Богары (Інданезія) адыгралі значную ролю ў інтрадукцыі трапічных раслін у розныя равны. У Расіі папярэднікамі Б.с. былі «аптэкарскія агароды» ў Маскве (1706, цяпер.(1714, цяпер Б.с. Бат. ін-та Рас. АН). У 19 ст. Б.с. існавалі пераважна пры ун-тах (Вільня і Тарту, 1803; Харкаў, 1804, Масква і Казань, 1806; Кіеў, 1835; Адэса, 1865; Томск, 1880, і інш ), лясных і с.-г. ін-тах. Нікіцкі батанічны сад (Крым, 1812), Сухумскі (1840) і Батумскі (1912) Б.с. сталі цэнтрамі інтрадукцыі суб- трапічных раслін.
 
На Беларусі аднымі з першых былі Гродзенскі батанічны сад (18 ст.) і дыдактычны батанічны сад пры Шчучынскім кляштары (заснаваны садаводам С.Юндзілам). Працуюць [[Вялікалятчанскі батанічны сад]], Батанічныя сады пры ВНУ і АН Беларусі: [[Батанічны сад Віцебскага педагагічнага універсітэта]], [[Цэнтральны батанічны сад АН Беларусі]], [[Батанічны сад БДУ]], [[Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта]], [[Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]].
 
== Літаратура ==