Батанічны сад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Orto botanico di Pisa - general view.JPG|thumb|right|200px|[[Батанічны сад Пізы]] - — адзін з першых батанічных садоў, заснаваны [[Лука Гіні|Лукам Гіні]] ў 1543 годзе]]
'''Батані́чны сад'''  — навукова-даследчая, навучальна-дапаможная і культурна-асветная ўстанова, у якой [[культывацыя|культывуюцца]], [[акліматызацыя|акліматызуюцца]] і вывучаюцца расліны мясцовай і іншаземнай [[флора|флоры]], прапагандуюцца батанічныя веды. Уключаюць калекцыі раслін адкрытага грунту (дэндрарыі, альпінарыі, участкі сістэматыкі, экспазіцыі лекавых, харчовых, дэкаратыўных і інш. раслін) і аранжарэі. Размяшчэнне раслін пераважна па геаграфічным і сістэматычным прынцыпе, радзей па экалагічным і інш. Асноўная даследчая задача  — пошук новых карысных [[расліна|раслін]], іх выпрабаванне і ўвядзенне у культуру, у т.л. для стварэння [[зялёныя насаджэнні|зялёных насаджэнняў]] і іншых відаў гаспадарчай дзейнасці; захаванне [[генафонд]]у расліннага свету. Адначасова батанічныя сады з’яўляюццаз'яўляюцца аб’ектаміаб'ектамі рэкрэацыі. Адрозніваюць батанічны сад дзяржаўнага і мясцовага значэння.
 
Папярэднікі батанічных садоў  — манастырскія сады (у Заходняй Еўропе з 4 ст.), аптэкарскія агароды. Першыя батанічныя сады заснаваны ў Італіі (Салерна, 1309; Венецыя, 1333), потым у Германіі (Берлін, 1647), Францыі (Парыж, 1635), Швецыі (Упсала,. 1655), Вялікабрытаніі (Эдынбург) пераважна для развядзення лекавых раслін. У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў батанічныя сады пачалі актыўна займацца выпрабаваннямі прывезеных раслін: праз Б.с. ў К’юК'ю (Вялікабрытанія) ішло размеркаванне па трапічных раёнах кавы, гевеі, хіннага дрэва; праз Б.с. Францыі распаўсюджваліся віды айланту, сафоры, туі, гінкга. У 18—19 ст. Б.с. ў Калькуце (Індыя), Богары (Інданезія) адыгралі значную ролю ў інтрадукцыі трапічных раслін у розныя равны. У Расіі папярэднікамі Б.с. былі «аптэкарскія агароды» ў Маскве (1706, цяпер.(1714, цяпер Б.с. Бат. ін-та Рас. АН). У 19 ст. Б.с. існавалі пераважна пры ун-тах (Вільня і Тарту, 1803; Харкаў, 1804, Масква і Казань, 1806; Кіеў, 1835; Адэса, 1865; Томск, 1880, і інш ), лясных і с.-г. ін-тах. Нікіцкі батанічны сад (Крым, 1812), Сухумскі (1840) і Батумскі (1912) Б.с. сталі цэнтрамі інтрадукцыі суб- трапічных раслін.
 
На Беларусі аднымі з першых былі Гродзенскі батанічны сад (18 ст.) і дыдактычны батанічны сад пры Шчучынскім кляштары (заснаваны садаводам С.Юндзілам). Працуюць [[Вялікалятчанскі батанічны сад]], Батанічныя сады пры ВНУ і АН Беларусі: [[Батанічны сад Віцебскага педагагічнага універсітэта]], [[Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Цэнтральны батанічны сад АН Беларусі]], [[Батанічны сад БДУ]], [[Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта]], [[Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]].
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца  — Беларусцы / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў і інш.  — Мн.: БелЭн., 1996.  — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}