Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
афармленне, вікіфікацыя
Радок 6:
Сын генерал-лейтэнанта [[Дзмітрый Іванавіч Скобелеў|Дзмітрыя Іванавіча Скобелева]] і яго жонкі [[Вольга Мікалаеўна Скобелева|Вольгі Мікалаеўны]], народжанай Палтаўцавай.
 
У [[1868]] годзе скончыў [[Імператарская Мікалаеўская ваенная акадэмія|Акадэмію генштаба]] і быў накіраваны для службы ў [[Туркестанскае генерал-губернатарства|Туркестан]]. Удзельнічаў у [[Сярэднеазіяцкія ўладанні Расійскай імперыі|Хівінскім паходзе]] [[1873]] г. і ліквідацыі Какандскага паўстанні [[1873]]—[[1876]] гг. З лютага 1876 г. вайсковы губернатар [[Ферганская вобласць|Ферганскай вобласці]].
 
Падчас [[Руска-турэцкая вайна, 1877-1878|руска-турэцкай вайны 1877—1878]] фактычна камандаваў (быў начальнікам штаба Зводнай казачай дывізіі) Каўказскай казачай брыгадай падчас 2-га штурму [[Плеўна|Плеўны]] ў ліпені 1877 г. і асобным атрадам пры авалоданні Лоўчай у жніўні 1877 г. Падчас 3-га штурму Плеўны (жнівень 1877 г.) паспяхова кіраваў дзеяннямі левафлангавага атрада, які прадзёрся да Плеўны, але не атрымаў своечасовай падтрымкі ад камандавання. Камандуючы 16-й пяхотнай дывізіяй, удзельнічаў у блакадзе Плеўны і зімовым пераходзе праз Балканы (праз Імітлійскі перавал), адыграўшы вырашальную ролю ў бітве пад Шэйнава. У лютым 1878 г. заняў [[Сан-Стэфана]] пад [[Стамбул]]ам.
 
Паспяховыя дзеянні Скобелева стварылі яму вялікую папулярнасць у Расіі і [[Балгарыя|Балгарыі]], дзе яго імем былі названыя вуліцы, плошчы і паркі ў шматлікіх гарадах. Пасля заканчэння руска-турэцкай вайны вярнуўся ў Туркестан. У 1878—1880 гг. камандаваў корпусам. У 1880—1881 гг. кіраваў 2-й Ахалтэкінскай экспедыцыяй, падчас якой была заваяваная [[Туркменія]]. У 1882, знаходзячыся ў Парыжы, выступіў у абарону балканскіх народаў, супраць агрэсіўнай палітыкі Германіі і Аўстра-Венгрыі, што выклікала міжнародныя ўскладненні.
 
Быў адкліканы імператарам [[Аляксандр III, імператар расійскі|Аляксандрам III]] і неўзабаве раптам памёр. Скобелеў адрозніваўся вялікай асабістай адвагай і карыстаўся папулярнасцю сярод салдат і афіцэраў.