Адкрыць галоўнае меню

Змены

25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|БПНС]] і [[БСГ]] адбыўся [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, 1917|З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый]], на якім быў створаны [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт (БНК)]] на чале з Раманам Скірмунтам. Спрабуючы рэалізаваць ідэю беларускай аўтаноміі, БНК у сярэдзіне красавіка 1917 г. адправіў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] да Часовага ўрада Расіі дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая паведаміла аб жаданні аўтаноміі [[Беларусь|Беларусі]], увядзення ў школах беларускай мовы, гісторыі Беларусі, правядзення дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады, кампенсацыю насельніцтву страт, прычыненых вайной, і інш. Часовы ўрад згадзіўся наладзіць з БНК кантакт, але прытрымліваўся ідэі «адзінай і недзялімай Расіі» і ў далейшым яго ўвага была адцягнута на іншыя праблемы ў Расіі<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 10—12.</ref>.
 
У сярэдзіне13-15 мая 1917 г. у [[Горад Мінск|Мінску]] на пасяджэнні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] Раман Скірмунт, прыцягнуўшы на падставе права кааптацыі да ўдзелу ў пасяджэнні буйных маянткоўцаў Эдварда Вайніловіча, князя [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслава Радзівіла]], князя [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Гераніма Друцкага-Любецкага]] і інш., блакіраваў прапановы прадстаўнікоў [[БСГ]] аб радыкальных аграрных пераўтварэннях у Беларусі, а таксама пацвердзіў сваё імкненне да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, злучэння ўсіх беларускіх зямель пад адной уладай і адмежаваўся ад польскай арыентацыі. Вырашэнне аграрнага пытання было аднесена да кампетэнцыі Усерасійскага ўстаноўчага схода і Беларускай краёвай рады. Рознагалоссі паміж кансерватыўнай групай на чале з [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раманам Скірмунтам]] і левай плынню [[БСГ]] на чале са [[Зміцер Жылуновіч|Зміцерам Жылуновічам]], за якім стаялі [[бальшавікі]] на чале з [[Міхаіл Фрунзэ|Міхаілам Фрунзэ]], прывялі да скасавання [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] 10 ліпеня 1917 г. у ходзе [[З'езд беларускіх арганізацый і партый, 1917|другога З'езда беларускіх арганізацый і партый]]<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 13.</ref>. Гэта часова адсунула Рамана Скірмунта ад пазіцыі лідара беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый і партый. Увесь той час і пазней Скірмунт меў прамы кантакт з Эдвардам Вайніловічам і [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]]<ref>''Brzoza, Cz.'' Skirmunt Roman... С. 185.</ref>.
 
=== Уплыў МТСГ на «польскія рады» ===