ФК Сан-Ларэнса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Сан-Ларэнса Буэнас-Айрэс у ФК Сан-Ларэнса дэ Альмагра
Радок 20:
Каманда была заснавана [[1 красавіка]] [[1908]] года. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да [[Святы Лаўрэнцій|Святога Лаўрэнція]] і каталіцкага святара [[Ларэнса Маса]], які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленне ў выкарыстанне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэння прафесійнага футболу ў [[1931]] годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку лепшых клубаў Аргенціны, нароўні з «[[Рывер Плейт Буэнас-Айрэс|Рывер Плейтам]]», «[[Бока Хуніярс Буэнас-Айрэс|Бока Хуніярс]]», «[[Расінг Авельянеда|Расінгам]]» і «[[Індэпенд'ентэ Авельянеда|Індэпенд'ентэ]]».
 
У [[1933]] годзе клуб выйграў свой першы прафесійны тытул. За каманду выступаў знакаміты баск [[Ісідра Лангара]]. Наступны тытул быў атрыманы ў [[1946]] годзе, што перапыніла пераможную серыю «Рывер Плейт» у чэмпіянаце Аргенціны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Партугалія|Партугаліі]], дзе правяла серыю таварыскіх матчаў. Пасля паражэння ад мадрыдскага «[[Рэал Мадрыд|РэалуРэала]]», «Сан-Ларэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «[[ФК Барселона|Барселонай]]», нацыянальнай зборнай Іспаніі і Партугаліі. іспанскія журналісты назвалі «Сан-Ларэнса» «лепшай камандай у свеце». Футбалісту [[Рэнэ Пантоні]] прапаноўвалі кантракт з «Барселонай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежадання пакідаць родную Аргенціну.
 
«Сан-Ларэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу [[Кубак Лібертадорэс|Кубка Лібертадорэс]] ў 1960 годзе. Аднак каманда саступіла ў паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клуба «[[Пеньяроль Мантэвідэа|Пеньяроль]]».