Беларускія ручнікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{пішу||}} thumb|Украінскія ручнікі '''Ручні{{subst:націск}}к''' —...'
 
дапаўненне
Радок 1:
{{пішу||}}
[[Файл:Rushnyk Ukraine embroidered decorative towels.jpg|thumb|Украінскія ручнікі]]
'''Ручні́к''' — прадаўгаваты выраб з тканага палатна — утылітарнага, дэкаратыўнага і традыцыйна-абрадавага прызначэння; від [[тканіна|тканін]] мастацкіх. Вядомы ў народным побыце з глыбокай старажытнасці з пашырэннем [[ткацтва]]. Памеры беларускіх ручнікоў: даўжыня пераважна 1,5 — 3 м і шырыня 25 — 30 см.
 
На ўсёй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] пашыраны серабрыста-белыя, тканыя ў 2—3 ніты ручнікі, а таксама ўзорыстатканыя, так званыя дэкаратыўныя, тканыя ў 4—8 (часам да 12) нітоў ручнікі, якія пашырыліся з узнікненнем пераборнай і закладной тэхнік ткацтва. Ручнікі ткуць на [[кросны|кроснах]], аздабляюць натыканнем, [[вышыўка]]ю (процяг, крыжык, лічаная гладзь, мярэжка, ланцужок, гафт і інш.), карункамі, махрамі. Выразнасць узору дэкаратыўнага ручніка падкрэсліваецца рытмічным чаргаваннем геаметрычных элементаў, а таксама камбінаваннем рознай пражы асновы і ўтку — адбелены і суравы [[кужаль]], кужаль і [[бавоўна]], бавоўна і каляровы [[шоўк]]. Канцы аздабляюць белымі карункамі (''«зубы»''), а таксама размешчанымі ўпоперак палатна чырвонымі і чырвона-чорнымі арнаментальнымі шляпкамі з баваўняных нітак «горынь». У канцы 19 — пач. 20 ст. з пашырэннем анілінавых фарбавальнікаў і фабрычных нітак (асабліва на поўдні Беларусі) пашырылася паліхромнае аздабленне, у арнаментыцы частымі сталі зааморфныя і раслінныя матывы. Пры стылявым адзінстве беларускіх ручнікоў вылучаюцца іх лакальныя асаблівасці, якія тэрытарыяльна суадносяцца з межамі [[Беларускія народныя строі|народных строяў]], і блізкія арнаментыкай да мясцовых [[абрус]]оў.
 
== Гл. таксама ==