Беларусазнаўства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 1:
'''Беларусазнаўства''' — гуманітарная навука, якая вывучае адметнасць і агульнасць [[беларусы|беларусаў]], іх нацыянальны рух, узаемаадносіны з суседзямі і ролю ў сістэме міжнароднай супольнасці народаў у мінулым і сучасным. Вызначаецца комплексным, міждысцыплінарным падыходам да праблем даследавання. Здзяйсняе самапазнанне нацыі з мэтай выпрпацоўкі і ўдасканалення нацыянальнай тэорыі, вызначэння нацыянальнага шляху (аб'яднаўчай ідэі), аховы нацыянальных форм быццчбыцця, уў якіх выяўляюцца заканамернасці агульначалавечага прагрэсу. Латынізаванай калькай азначэння «беларусазнаўства» з'яўляецца малаўжывальнае азначэнне «альбарутэніка».<ref>[http://www.kroka.ru/html/a/al5barutenika.html albarutenika]</ref>
 
У межах навуковай плыні існуе асветнае беларусазнаўства, якое распаўсюджвае сярод насельніцтва веды па мове, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, эканоміцы, фалькларыстыцы, мастацтвазнаўству і інш. Спалучэнне навуковай і асветнай дзейнасці тлумачыцца цеснай сувяззю тэорыі і практыкі нацыянальнага будаўніцтва. Пад уздзеяннем самых розных абставін нацыі заўсёды з'яўляюцца пэўным варыянтам кансалідацыі, а не застылай структурай. Паспяховае развіццё нацыі немагчыма без пастаянных мэтанакіраваных намаганняў па яе духоўнаму аздараўленню. Таму нацыянальная тэорыя толькі ў звязку з нацыянальнай прапагандай надаюць этнасу жыццяздольнасць і згуртаванасць.
 
Нацыянальная навукова-асветная праца звычайна арганізуецца на дзяржаўным узроўні з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі (выдавецтвы, друкарні, радыёстанцыі, кіна- і тэлестудыі) і з дапамогай бібліятэк, архіваў, музеяў. У межах беларусазнаўства вядзецца ўлік і збор навуковай і мастацкай літаратуры, складаешто складаецца ў асобны раздзел пад назвай беларусістыка, ці беларосіка, альбаросіка, альбарутэніка. Часам пад беларусістыкай разумеюць сукупнасць розных культурных здабыткаў беларускай нацыі (беларусістыка ў мастацтве, музыцы і г. д.). Беларусістамі называюць навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннем Беларусі.
 
== Гісторыя развіцця ==
У сваім развіцці беларусазнаўства прайшло некалькі этапаў. Перыяд з канца [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] да 1880-х гадоў быў падрыхтоўчым. У пачатку [[19 стагоддзе|XIX ст.]] выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта. І М. Даніловіч і М. К. Баброўскі спрабавалі навукова абгрунтаваць беларускую нацыянальную ідэю, але ў выніку русіфікатарскай палітыкі царызму іх дзейнасць была нейтралізавана. Першымі свядомымі даследчыкамі свайго народа былі К. Каліноўскі і яго паплечнікі. Але іх працу перапынілі царскія шыбеніцы і высылкі. Вывучэнне беларускай мовы, этнаграфіі, гісторыі вялося пераважна ў рамках польскай або рускай навукі. Санкт-Пецярбург шукаў на Беларусі працяг Расіі, а Варшава — Польшчы. Але менавіта вынікі рускай і польскай навукі, незалежна ад палітычнай арыентацыі даследчыкаў пацвердзілі нацыянальную самабытнасць беларусаў, абудзілі у беларускай інтэлігенцыі цікавасць да сваіх каранёў.
 
Свядомае самапазнанне нацыі пачалося ў 1880 — 1890-я гады. Ля вытокаў беларусазнаўства стаялі песняры Ф. Багушэвіч, К. Каганец, археолаг Г. Татур, беларускія народнікі, беларускі гурток вучняў мінскай гімназіі. У пачатку [[20 стагоддзе|XX ст.]] пытаннямі беларусазнаўства займаліся «[[Круг беларускай народнай прасветы і культуры]]», [[Беларуская сацыялістычная грамада]]. Ва ўмовах нацыянальнага прыгнёту з боку царызму, забароны беларускага друку беларусазнаўства знаходзілася фактычна на нелегальным становішчы, заставалася прыватнай справай свядомых асоб, беларускіх навукова-асветных гурткоў і таварыстваў, а таксама нацыянальных палітычных партый і аб'яднанняў, мела цесную сувязь з нацыянал-вызваленчымвызвольным рухам, набыло характар самаабароны ад русіфікацыі і паланізацыі. Даследаванні вяліся пераважна па асобных навуках і толькі ў выніку выпрацоўкі палітычных праграм нацыянальнай спадчыны пачала вывучацца комплексна.
 
У выніку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. беларусазнаўства набыло легальныя формы, атрымала магчымасць абапірацца на нацыянальныя перыядычныя выданні. На чале культурнай працы стала газета «Наша ніва». У 1913 г. у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута А. П. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гісторыі Беларусі. Гады палітычнай рэакцыі вярнулі нашаніўцаў з вышынь рэвалюцыйнага рамантызму на глебу рэальных жыццёвых клопатаў. Дзеячы на чале з братамі А. і І. Луцкевічамі асэнсоўвалі вопыт нацыянальна-вызваленчайвызвольнай барацьбы, працягвалі распачаты БСГ пошук вырашэння аграрнага пытання з улікам нацыянальных традыцый. Нашанівец В. Ластоўскі выдаў першую навуковую працу на беларускай мове «Кароткая гісторыя Беларусі» (Вільня, 1910). Згуртаваныя вакол «Нашай нівы» беларускія песняры [[Я. Купала]], [[Я. Колас]], [[М. Багдановіч]] і інш. замацавалі асновы нацыянальнай літаратуры, якая стала для беларусазнаўства найважнейшай крыніцай звестак пра духоўны свет і псіхалагічны склад беларусаў. У Санкт-Пецярбургу выдаваўся літаратурна-мастацкі альманах [[Маладая Беларусь|«Маладая Беларусь»]], які фактычна з'яўляўся першым выданнем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток]] студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Пры ўдзеле Я. Ф. Карскага, Е. Р. Раманава, А. А. Шахматава, Б. І. Эпімах-Шыпілы і інш. вучоных гурткоўцы распрацавалі комплексную праграму даследавання беларускай мовы, фальклору, этнаграфіі, народнага мастацтва, а таксама асноўныя кірункі асветніцкай працы. На пасяджэннях гуртка чыталіся навуковыя даклады «Нарыс беларускай народнай думкі», «Развіццё нацыянальнай беларускай ідэі» і інш. Тут упершыню загаварылі пра беларусазнаўства як сістэму ведаў пра Беларусь. Беларусазнаўцы абапіраліся як на здабыткі сваёй працы так і на вынікі даследаванняў шматлікіх навукова-асветных аб'яднанняў заходнярускага кірунку.
 
У 1914 — 1920 гг., калі краіна апынулася ў паласе вялікіх выпрабаванняў і вырашаўся лёс яе народаў, цікавасць да беларусазнаўства значна пабольшала. Да яго звярталіся шматлікія беларускія партыі, якія рознымі спосабамі імкнуліся зберагчы адзінства нацыі, абараніцца ад суседзяў, адстаяць права Беларусі на дзяржаўную незалежнасць. Упершыню беларусазнаўства атрымала хоць і намінальную, але падтрымку з боку прадстаўнічых арганізацый (нацыянальныя камітэты. беларускія рады) і дзяржаўных утварэннязутварэнняў беларускага народа (БНР, БССР). Адначасова беларусазнаўства як навуковая плынь пачала дзяліцца на айчынную, міграцыйную і замежную, адлюстроўваючы нялёгкі шлях беларускага адрадэжння. Народжаную ў нашаніўскі перыяд цікавасць да беларускай культуры не стрымалі ні войны, ні рэвалюцыі.Самапазнанне нацыі зведала значны ўздым, з'явіліся новыя беларускія перыядычныя выданні, навукова-асветныя таварыствы, гурткі. Тым не менш, беларусазнаўства не здолела абараніць нацыю ад ідэйнай інтэрвенцыі, адшукаць адзіны шлях, па якім пайшлі б усе беларусы. Папярэдні вопыт беларусазнаўства, як і палітычны вопыт беларускага народа, быў недастатковым. У 1920-я гады вастрыня беларускага пытання, незавершанасць адраджэння стымулявалі беларусазнаўства па абодва бакі дзяржаўнай мяжы. Масква ў палітычных мэтах дэманстравала свае лаяльныя адносіны да беларусаў. Нацыянальна свядомыя кіраўнікі БССР (А. ЧАрвякоўЧарвякоў, У. Ігнатоўскі і інш.) распачалі беларусізацыю. Упершыню беларусазнаўства атрымала афіцыйнае прызнанне ў БССР, стала дзяржаўнай справай. Яго арганізацыяй займаўся Народны камісарыят асветы БССР, у складзе якога існавалі Беларускі аддзел (з 1920), Акадэмічны цэнтр (з 1921), Навукова-тэрміналагічная камісія (з 1921). З 1922 г. навукова-асветную, у т.л. і беларусазнаўчую, дзейнасць узначаліў Інстытут беларускай культуры. Перавага аддавалася навуковаму беларусазнаўству. Даследаванні набылі комплексны характар. Распрацоўвалася беларуская навукованавуковая ятэрміналогіятэрміналогія, мэтанакіравана і паслядоўна выяўляліся асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, іх гаспадарчых форм вытворчасці, грамадскіх адносін. Разгарнуўся краязнаўчы рух. Навуковыя вынікі друкаваліся ў «Запісках гуманітарных навук» Інбелкульта, часопісах «Наш край», «Полымя», «Маладняк». Пры Інбелкульце працавала Бібліяграфічная камісія, якая займалася ўлікам літаратуры пра Беларусь. Беларусістыцы адводзілася асноўнае месца ў інбклкультаўскай і Беларускай дзяржаўнай бібліятэках.
 
Замацоўвалася ўсведамленне, што беларусазнаўства — гэта не толькі асветная дысцыпліна, але і асобная навука, што збірае і вывучае матэрыялы пра Беларусь, арганізуе нацыянальную прапаганду. Але пад навуковым беларусазнаўствам найчасцей разумелі механічную злучанасць разнастайных навук пра Беларусь. Каб узняць навуковыйнавуковы узровеньўзровень беларусазнаўства, [[10 снежня]] [[1924]] г. Прэзідыум Інбелкульта прыняў рашэнне склікаць у чэрвені [[1925]] г. навуковы з'езд беларусазнаўцаў з мэтай падсумоўвання навуковых вынікаў усіх галін беларусазнаўства, абмеркаваць спрэчныя пытанні і вызначыць чарговыя задачы. Запланаваны з'езд выліўся ў Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). З сярэдзіны 1920-х гадоў ВКП(б) і КП(б)Б пачалі адкрыта цягнуць навукукнавуку пад свой ідэалагічны кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Інбелкульт паступова траціў сваё першапачатковае прызначэнне, у 1929 г. ператвораны ў Беларускую акадэімію навук, дзе беларусазнаўства прыродазнаўчымі навукамі было адцеснена на другі план. ВНУ рэспублікі неня сталі цэнтрамі беларусазнаўства, адпаведныя кафедры так і не былі адкрыты. Не была ажыццёўлена і прапанова Наркамата асветы БССР (1924) пра стварэнне пры [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] даследчага інстытута Беларусі.
 
== Асветнае беларусазнаўства ==
Радок 25:
У [[БССР]] навукова-асветная дзейнасць з пачатку 1930-х гадоў канчаткова падпала пад кантроль [[Масква|Масквы]] і магла ажыццяўляцца толькі ў межах дэнацыяналізаванай савецкай ідэалогіі. Выспяванне [[Другая сусветная вайна|2-й сусветнай вайны]] паскорыла ўстанаўленне дыктатур сталіністаў і пілсудчыкаў, якія, зразумела, не маглі цярпець беларускі «сепаратызм». Яны знішчалі працаўнікоў беларускай культуры. Але калі ў складзе [[Польшча|Польшчы]] беларускія сілы змагаліся за захаванне беларусазнаўства, то ў [[БССР]] пераважна адракаліся ад яго ў імя сацыялізму і сусветнай рэвалюцыі, асабістага дабрабыту, які залежаў ад паслухмянасці партыйна-дзяржаўнай эліце.
 
Далучэнне ў [[1939]] г. [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] да [[БССР]] не прывяло да дараджэнняадраджэння беларусазнаўства. Не дапамаглі гэтаму ні перамога ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]], ні ўтварэнне сусветнай сістэмы [[сацыялізм]]у, ні пабудова ў [[СССР]] «развітога сацыялізму». Партыйна-бюракратычная сістэма з мэтай дэнацыяналізацыі пазбаўляла беларусаў натуральнага права самапазнання. Літаратура і мастацтва, хоць і заставаліся беларускамоўнымі, але не заўсёды адпавядалі беларускай духоўнасці, мелі вельмі вузкае кола спажыўцоў. З навукоўцаў больш шанцавала археолагам, этнографам, фалькларыстам. Але сабраныя імі матэрыялы, як і здабыткі прадстаўнікоў іншых навук, не выкарыстоўваліся для адраджэння нацыі.
 
== Аднаўленне беларусазнаўства ==