Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылявыя змены
Радок 58:
У 1913 г. пры саборы налічвалася 5698 прыхаджан, службу правілі настаяцель, 3 святары, дыякан і 4 псаломшчыкі. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7 снежня 1941 г. храм зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для богаслужэнняў, дзейнічалі двухмесячныя пастырскія курсы. Пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым у царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—1979 гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А. І. Курто) з аднаўленнем аблічча храма па стане на 17—18 ст.
У 1991 г. перададзены вернікам. Пры царкве дзейнічае [[Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў]]. Пасля вяртання храма праваслаўнай епархіі яго аднаўленне працягваецца. Рэстаўратарамі выяўлены метрычны модуль збудавання і 4 пласты манументальных сценавых роспісаў у інтэр'еры. Аднак археалагічныя даследаванні не выявілі ніякіх слядоў узмацнення слупоў падкупальнага квадрата, а гэта значыць, што царква адпачатку была чыстай трохнефавай [[базіліка]]й, без трансепта і купала. Таму меркаванне архітэктара-рэстаўратара Г. Лаўрэцкага, што пры яе ўзвядзенні быў «выкарыстаны той жа планіровачны прыём, што і ў помніках [[Магілёў|Магілёва]] — [[Мікалаеўская царква, Магілёў|Мікольскай]] і [[Магілёўскі Богаяўленскі манастыр|Богаяўленскай]] цэрквах» (надбудаваны купал), не адпавядае рэчаіснасці. Прастора інтэр'ера 6 магутнымі [[пілон]]амі раздзелена на 3 [[неф]]ы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным [[скляпенне]]м з [[распалубка]]мі, бакавыя — крыжовымі. Першапачаткова ў саборы былі 3 {{нп3|прастол, алтар|прастолы|ru|Престол}}: галоўны ў імя святых Пятра і Паўла, правы — Прадцечы і Хрысціцеля Іаана, левы — архістраціга Міхаіла. У 1817 г. асвячоны правы прыдзел у імя святога Міколы, у 1871 г. — левы ў імя святога Міхаіла.
 
== Даціроўка і архітэктурныя асаблівасці ==