Прыбужская раўніна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917663 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Prybuzhskaya Plain.jpg|thumb|Прыбужская раўніна, на захад ад г. Камянца]]
 
'''Прыбужская раўніна'''  — [[раўніна]] на захадзе [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]] і паўднёвым захадзе [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай]] абласцей [[Беларусь|Беларусі]], заходзіць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]].
 
Мяжуе з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]], [[Загароддзе]]м, [[Баранавіцкая раўніна|Баранавіцкай раўнінай]], [[Брэсцкае Палессе|Брэсцкім Палессем]]. Працягласць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход амаль 140  км, шырыня 40  — 75  км, плошча 5,8 тыс. км². Паверхня плоскахвалістая. Пераважаюць вышыні 175 — 200 175—200 м над узроўнем мора.
 
Падзяляецца на 2 падраёны - — Нараўска-Ясяльдзінскую раўніну і Камянецкую раўніну.
 
Паверхня раўніны паступова зніжаецца з поўначы на поўдзень. Прыкладна па лініі [[Гарадскі пасёлак Шарашова|Шарашова]] - — [[Горад Пружаны|Пружаны]] цягнуцца канцавыя [[марэна|марэны]], якія адзначаюць мяжу сожскага зледзянення (гл. [[Белавежская града]]). У раёне гарадоў [[Горад Высокае|Высокае]] і [[Горад Камянец|Камянец]] знаходзяцца канцавыя марэны, якія прадстаўлены адхонамі і градамі вышынёй да 10  м, раздзеленымі седлападобнымі паніжэннямі. Для паўночнай часткі характэрны рэльеф флювіягляцыяльных (ледавіковых) раўнін, на поўдзень ад сожскіх канцавых марэн распаўсюджаны далінныя [[зандр]]ы. Значныя просторы пясчаных раўнін маюць сляды пераапрацоўкі ветрам. Ад заходняй мяжы Беларусі (в. [[Вёска Ціхаволя|Ціхаволя]] Свіслацкага р-на) на ўсход да г. [[Горад Бяроза|Бяроза]] цягнецца шырокая (да 10 км) лагчына стока (глыбіня разоры да 3-5 м), якая складзена [[Паазерскае злядненне|паазерскімі]] азёрна-алювіяльнымі адкладамі.
 
Праз паўночную частку раўніны праходзіць [[водападзел]] паміж рэкамі басейну [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Самая вялікая рака  — [[Заходні Буг]] з прытокамі [[Рака Лясная|Лясная]] і [[рака Пульва]]. Па тэрыторыі Прыбужскай раўніны працякаюць рэкі [[Рака Белая (басейн Заходняга Буга)|Белая]], [[Нараў]] з [[Рака Нараўка|НараўкаНараўкай]]й, [[рака Ясельда]] і канал [[Вінец]].
 
Лясістасць невялікая (9,7  %), за выключэннем паўночнай ускраіны, дзе знаходзіцца вялікая частка [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]]. Захаваліся пераважна сасновыя лясы. Па раўніне праходзіць паўднёвая мяжа суцэльнага распаўсюджвання [[елка|елкі]]: вёска Бушмічы - — горад Камянец - — вёска Рэчыца Камянецкага раёна - — вёска Шчарчова - — вёска Гарадзечна Пружанскага раёна. Сустракаюцца дубравы з прымессю сасны, елкі, ясеня, распаўсюджаны вытворныя бародаўчата-бярозавыя лясы.
 
Найбуйнейшыя балотныя масівы: [[балота Дзікое]], [[Харэўскае балота]], [[Дзікі Нікар]]. Разараныя 50  % тэрыторыі на поўдні і 25  % на поўначы.
 
На тэрыторыі раўніны знаходзяцца: [[Нацыянальны парк Белавежская пушча]], гідралагічны заказнік [[Дзікае]], [[Міхалінска-Бярозаўскі заказнік|Міхалінска-Бярозаўскі]] біялагічны заказнік.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: А - — Аршын / Рэд кал.: Г.  П.  Пашкоў і інш. -[[Мінск]]: БелЭн, [[1996]]
* Туристская энциклопедия Беларуси.  — Мн. : БелЭн, 2007.  — 648 с.  — ISBN 978-985-11-0384-9
 
{{Рэльеф Беларусі}}