Ваенна-прамысловы комплекс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''Ваенна-прамысловы комплекс''' (ВПК), сімбіятычны альянс [[wp/be/Ваенная_прамысловасць|ваеннай прамысловасці]], [[wp/be/Узброеныя_сілы|узброеных сіл]] і звязаных з імі [[wp/be/Дзяржаўны_апарат|дзяржаўнага апарату]], [[wp/be/Навука|навукі]] і [[wp/be/Сродкі_масавай_інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]]. Пачаў фарміравацца ў [[wp/be/Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[wp/be/Францыя|Францыі]] ў 1880—1890-х як следства іх ваенна-марскога суперніцтва. Падчас [[wp/be/Другая_сусветная_вайна|Другой сусветнай вайны]] адпаведныя комплексы ўзніклі ў [[wp/be/Германія|Германіі]], [[wp/be/Японія|Японіі]], [[wp/be/Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і [[wp/be/Саюз_Савецкіх_Сацыялістычных_Рэспублік|СССР]].
 
Тэрмін уведзены амерыканскім прэзідэнтам [[Wp/be/Эйзенхаўэр, Дуайт Дэйвід|Дуайтам Эйзенхаўэрам]] у 1961. Тэрмінамі [[wp/be/Ваенная_эканоміка|«ваенная эканоміка»]] і [[wp/be/Ваенны_карпаратызм|«ваенны карпаратызм»]] апісваюцца роднасныя паняцці.
 
ВПК асабліва актыўна развіваўся пасля Другой сусветнай вайны ў сувязі з нарастаннем супрацьстаяння дзвюх процілеглых сусветных сістэм. У ВПК выкарыстоўваліся найноўшыя дасягненні [[wp/be/Навукова-тэхнічны_прагрэс|навукова-тэхнічнага прагрэсу]], ён быў асновай [[wp/be/Мілітарызм|мілітарызацыі]] эканомікі. У канцы 1980-х па ўсім свеце ў ваеннай вытворчасці было занята каля 30 млн. чалавек і амаль столькі ж знаходзілася ва ўзброеных сілах, каля 500 тысяч вучоных займаліся ваенна-навуковымі распрацоўкамі. У сувязі з [[wp/be/Раззбраенне|раззбраеннем]], асабліва пасля распаду СССР, [[wp/be/Сусветная_сацыялістычная_сістэма|сусветнай сацыялістычнай сістэмы]] і яе [[wp/be/Арганізацыя_Варшаўскага_дагавору|ваеннага блока]] на многіх прадпрыемствах ВПК пачалася [[wp/be/Канверсія|канверсія]], але ён па-ранейшаму мае магутны патэнцыял, выпускае вялікую колькасць [[wp/be/Узбраенне|узбраенняў]] для сваіх краін і ваеннага бізнесу.
 
== Беларускі ВПК ==
Радок 9:
=== Агульныя звесткі ===
 
У савецкі час у [[wp/be/Беларусь|Беларусі]] на ВПК працавала больш за 100 прадпрыемстваў — пераважна [[wp/be/Радыёэлектронная_прамысловасць|радыёэлектроннай прамысловасці]] і [[wp/be/Прыладабудаванне|прыладабудавання]]. Беларуская эканоміка была састаўной часткай народнай гаспадаркі СССР, большасць функцыянальна завершаных узораў [[wp/be/Баявая тэхніка|баявой тэхнікі]] выраблялася на тэрыторыі [[wp/be/Расія|Расійскай Федэрацыі]].
 
Пасля распаду СССР Беларусь здолела захаваць матэрыяльна-тэхнічную базу для падтрымання ўзбраення ў баяздольным стане, а вытворцы абачліва ўстрымаліся ад суцэльнай канверсіі, правялі неабходныя рэформы, дзякуючы якім спад агульнага аб'ёма вытворчасці быў неістотны. Беларускія прадпрыемствы ВПК здолелі адаптавацца да новых эканамічных умоў: да 70% прадукцыі прызначаецца для экспарту і, перш за ўсё, у Расію. У той жа час у [[wp/be/Мадэрнізацыя|мадэрнізацыі]] беларускага парка ўзбраенняў удзельнічаюць і расійскія прадпрыемствы (каля 200), развіваецца [[wp/be/Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва|ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва]] з [[wp/be/Украіна|украінскім]] бокам.
 
Найбольшага прагрэсу ВПК Беларусі ўдалося дасягнуць у накірунку распрацоўкі і стварэння перспектыўных [[wp/be/Аўтаматызаваная сістэма кіравання войскамі|аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі]], [[wp/be/Лічбавая картаграфічная сістэма|лічбавых картаграфічных сістэм]], [[wp/be/Прыцэльны комплекс|прыцэльных комплексаў]] для [[wp/be/Танк|танкаў]] і [[wp/be/Баявая машына пяхоты|баявых машын пяхоты]], базавых шасі пад мантаж разнастайных комплексаў ваеннага прызначэння, [[wp/be/Разведвальна-дыверсійная машына|разведвальна-дыверсійных машын]], [[wp/be/Навігацыйна-пілатажная сістэма|навігацыйна-пілатажных сістэм]], а таксама сучаснай [[wp/be/Элементная база|элементнай базы]]: [[wp/be/Інтэгральная мікрасхема|інтэгральных мікрасхем]] і іншых [[wp/be/Паўправадніковыя элементы|паўправадніковых элементаў]].
 
Паспяхова ідзе мадэрнізацыя [[wp/be/Ваенная тэхніка|ваеннай тэхнікі]], што знаходзіцца на ўзбраенні [[wp/be/Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|беларускай арміі]] і армій іншых краін свету. Сярод мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі варта адзначыць многафункцыянальныя [[wp/be/Знішчальнік|знішчальнікі]] МіГ-29БМ і Су-27БМ1, [[wp/be/Верталёт|верталёт]] Мі-8МТКО1, [[wp/be/Сістэма залпавага агню|сістэму залпавага агню]] «Град» на базе шасі [[wp/be/«МАЗ»|«МАЗ»]] («БелГрад»), перасоўны пункт кіравання і навядзення знішчальнай авіяцыі, транспартна-зараджальная машына, [[wp/be/Вылічальны комплекс|вылічальныя комплексы]] спецыяльнага прызначэння, аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі палётнай інфармацыі «Дзвіна-М», прыцэльныя прыстасаванні да [[wp/be/Стралковая зброя|стралковай зброі]], [[wp/be/Поўнапрывадны аўтамабіль|поўнапрывадны аўтамабіль]] павышанай праходнасці «МАЗ» з калёснай формулай 4х4 грузападымальнасцю 6 т, сродкі радыёэлектроннага процідзеяння, спецыяльная тэхніка [[wp/be/Пагранічныя войскі Рэспублікі Беларусь|Пагранічных войск]], трэнажорныя комплексы рознага прызначэння, імітацыйныя сродкі для навучання і падрыхтоўкі разлікаў і спецыялістаў [[wp/be/Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Узброеных сіл]].
 
Практычна ўся наменклатура ўзбраення і тэхнікі сучаснай арміі (больш 4 тысяч найменаванняў) можа быць адрамантавана на беларускіх прадпрыемствах, што робіць Беларусь прывабным партнёрам па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву для многіх краін свету.
Радок 21:
===Дзяржаўнае кіраванне ВПК===
 
Для правядзення дзяржаўнай палітыкі ў ваенна-прамысловай сферы, каардынацыі дзейнасці [[wp/be/Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання|рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання]], іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных [[wp/be/Урад Рэспублікі Беларусь|Ураду Рэспублікі Беларусь]], па пытаннях ВПК у 2004 створаны [[wp/be/Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]. На яго ўскладзены функцыі фарміравання праграм развіцця ВПК, арганізацыі і каардынацыі іх выканання, ліцэнзавання выпуску прадукцыі ваеннага прызначэння. У веданне Дзяржкамваенпрама былі перададзены унітарныя прадпрыемствы [[wp/be/Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь|Міністэрства абароны]], а таксама шэраг прадпрыемстваў [[wp/be/Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь|Міністэрства прамысловасці]]. У канцы 2004 прынята [[wp/be/Канцэпцыя ваенна-тэхнічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь|Канцэпцыя ваенна-тэхнічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2005—2015]]. У 2005 — [[wp/be/Дзяржаўная праграма ўзбраення|Дзяржаўная праграма ўзбраення на 2006—2015]].