Безнаяўны разлік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Безнаяўны разлік''', разлік без удзелу наяўных [[Грошы|грошай]] — шляхам пераводу (пераліку) пэўнай сумы з [[Банкаўскі рахунак|рахунку]] плацельшчыка на рахунак [[Крэдытор|крэдытора]] ў крэдытных установах ці шляхам заліку ўзаемных патрабаванняў. У нацыянальным абароце выконваецца: плацежнымі патрабаваннямі, даручэннямі, патрабаваннямі-даручэннямі, чэкамі, акрэдытывамі, вэксалямі, інкасавымі даручэннямі. Найчасцей безнаяўны разлік звязаны з інкасаўскімі аперацыямі банкаў, калі [[банк]] паводле даручэння свайго кліента і на аснове разліковых дакументаў атрымлівае грашовыя сродкі, якія належаць гэтаму кліенту, ад іншых суб’ектаў гаспадарання і залічвае іх на рахунак атрымальніка (кліента). Плацяжы па безнаяўных разліках ажыццяўляюцца: пасля адгрузкі (водпуску) прадукцыі, выканання работ, аказання паслуг ці як папярэдняя аплата на агавораных (устаноўленых) умовах; са згоды плацельшчыка і пры наяўнасці сродкаў на яго рахунку ці крэдыту, прадугледжанага дагаворам. Безнаяўныя разлікі выкарыстоўваюцца і ў міжнародных эканамічных адносінах.
 
== Літаратура ==