Бернарда Белота: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Белота (Bellotto) Бернарда''' (30.1.1720, Венецыя — 17.10.1780), італьянскі жывапісец, афартыст. Пляменн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:44, 5 кастрычніка 2015

Белота (Bellotto) Бернарда (30.1.1720, Венецыя — 17.10.1780), італьянскі жывапісец, афартыст. Пляменнік і вучань К.Каналета. Пацаваў y Венецыі, Дрэздэне, Вене, Мюнхене; y 1767—80 y Варшаве, прыдворны мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Майстар ведуты — дакументальна дакладнага архітэктурнага пейзажа. Аўтар серабрыстых па каларыце, крыху сухіх па малюнку відаў Венецыі, Дрэздэна, Варшавы і іншых гарадоў: «Від на Турын» (каля 1745), «Від на Дрэздэн з правага берага Эльбы ніжэй Аўгустусбруке» (1748), «Від на замак Кёнігштайн» (1764), «Від на мост Наві ў Вероне» (каля 1770), «Від на Варшаву» (1779) і інш.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).