Розніца паміж версіямі "Ізяслаў (Бруцкі)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Ізяслаў''', свецк. '''Іван Бруцкі''' ({{ДН|22|1|1926}}, в. Белавуша, цяпер [[Столінскі раён]] — {{ДС|27|11|2007}}, [[ЗША]])  — [[мітрапаліт]] [[БАПЦ]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся на Століншчыне. Паходзіць з сялянскай сям'і: бацькі - — Даніла і Марыя (з дому Стэмпкоўскіх) Бруцкія. У 1933-1939 1933—1939 гг. вучыўся ў польскай пачатковай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, нягледзячы на арышт бацькі і яго высылку ў Сібір, прадоўжыў вучобу ў школе. У [[Другая сусветная вайна|час нямецкай акупацыі]] быў вывезены на працу ў [[Германія|Германію]] (травень 1943). Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў мясцовасці Фленсбург. У пасляваенны час жыў у перасыльным украінскім лагеры ў [[Гановер]]ы, дзе ўвесну 1947 скончыў гімназію з атэстатам сталасці.
У [[Другая сусветная вайна|час нямецкай акупацыі]] быў вывезены на працу ў [[Германія|Германію]] (травень 1943). Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў мясцовасці Фленсбург. У пасляваенны час жыў у перасыльным украінскім лагеры ў [[Гановер]]ы, дзе ўвесну 1947 скончыў гімназію з атэстатам сталасці.
 
З [[1947]] жыў у [[Канада|Канадзе]]. Скончыў [[Манітобскі ўніверсітэт]] у [[Вініпег]]у (1954), па спецыяльнасці інжынер. Некаторы час працаваў інжынерам дарожнага аддзела ў правінцыі Антарыо (1954-19621954—1962). У 1957 быў абраны старшынёй [[Згуртаванне беларусаў Канады|Згуртавання беларусаў Канады]].
 
У [[1962]] перасяліўся ў [[ЗША]]. Жыў і працаваў у г. [[Дэтройт]] і [[Лос-Анджэлес]]. Браў удзел у дзейнасці аддзела [[БАЗА|Беларуска-амерыканскага Задзіночання]] і Камітэта паняволеных народаў. Напрыканцы 1969 пераехаў у [[Кліўленд]].
 
З 1970-х гадоў  — дзеяч беларускага царкоўна-рэлігійнага руху ў эміграцыі. Сябра рады [[БАПЦ]]. У 1972 удзельнічаў у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў г. Баўнд-Брук. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.
 
У 1979 годзе двойчы прыняў сан дыякана: спачатку яго пасвяціў [[Андрэй (Крыт)]], а затым [[Мікалай (Мацукевіч)]]. У [[1979]] быў высвечаны [[архіепіскап]]ам Мікалаем на святара. [[22 студзеня]] [[1981]] хіратанізаваны ў [[епіскап]]ы [[мітрапаліт]]ам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III Саборы [[БАПЦ]] у [[Горад Манчэстэр|Манчэстэры]] ў [[май|траўні]] [[1984]] узведзены ў сан мітрапаліта [[БАПЦ]]. Жыў у [[Бруклін]]е (ЗША)<ref name="Беларуская Аўтакефалія на ростанях">http://nn.by/2002/24/12.htm</ref>. У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад [[хвароба Паркінсона|хваробы Паркінсона]].
 
Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Беларускі Голас», «Царкоўны пасланец»).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі.  — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
 
== Спасылкі ==