Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх (Сноў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дапаўненне
Радок 22:
|Заснавальнік =
|Першае згадванне =
|Заснаванне = [[1827]]<ref name="ЛАЗ">{{кніга
|аўтар = [[Барыс Андрэевіч Лазука|Лазука Б.А.]]
|частка = Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя
|загаловак = Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца =
|выдавецтва = [[Беларусь, выдавецтва|Беларусь]]
|год = 2011
|том =
|старонкі = 350
|старонак = 430
|серыя =
|isbn = 978-985-01-0880-7
|тыраж =
}}</ref>
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
Радок 36 ⟶ 53:
}}
 
'''Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх''' — помнік архітэктуры [[класіцызм]]у ў [[Аграгарадок Сноў|Снове]]. Мае рысы шматпланавай аб'ёмна-прасторавай сіметрычнай кампазіцыі, сам палац уяўляе сабой новы тып палацавых будынкаў з раскрытай франтальнай планіроўкай уздоўж адной папярочнай восі.
 
== Гісторыя ==
Радок 42 ⟶ 59:
Фарміраванне сядзібы, якая захавалася да нашага часу, вялося на раўнінным беразе р. Сноўка пры [[Казімір Рдултоўскі|Казіміры Рдултоўскім]], які стварыў тут рэзідэнцыю з [[зімовы сад|зімовым садам]], галерэяй, у [[Адахоўшчына|Адахоўшчыне]] заснававаў суконную фабрыку.
 
Будынак датуецца [[1827]] г. і аўтарам праекта называецца архітэктар [[Б. Л. Тычэцкі]]<ref name="ЛАЗ"/>. Аднак існуе факт знаходжання ў Сноўскім палацы ў [[1764]] г. караля [[Станіслаў Панятоўскі|Станіслава Панятоўскага]]. Але, верагодна, кароль наведваў малавядомы палац [[Ян Хрызастом Рдултоўскі|Яна Хрызастома Рдултоўскага]], пабудаваны ў [[1760]] г., які, згодна з сямейнай хронікай, быў разбураны пад час [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]].
 
У 1-й палове [[XIX ст.]] належаў [[Абуховічы|Абуховічам]], з [[1854]] г. — барону [[Густаў Гарцінг|Густаву Гарцінгу]]. Пасля рамонту [[1829]] г. прыстасаваны пад канцылярыю і жыллё польскага корпуса аховы граніцы; выкарыстоўваўся і як [[казіно]].
Радок 52 ⟶ 69:
Сядзіба размешчана на роўнай тэрасе, у плане мела форму прамавугольніка плошчай каля 37 га. Уключала партэр, пейзажны парк, ахоплены па перыметры алеяй, на якую выводзіць цэнтральная трохрадная алея з ясеняў і клёнаў. Да цэнтральнай параднай часткі з правага (паўднёвага) боку прымыкаў вялікі вадаём, з левага — пладовы сад з алеяй з ясеняў і ліп. Сістэма [[Канал, гідраграфія|каналаў]] утварыла некалькі астравоў мудрагелістай формы, густа зарослых хмызняком і дрэвамі розных парод.
 
Галоўнае месца ў сіметрычна-восевай кампазіцыі адведзенае палацу. Працягласць палаца — каля 140 м<ref name="ЛАЗ"/>. УвесьКаб пазбегнуць манатоннасці, увесь масіў збудавання рассечаны на асобныя выступаючыя і рознавысокія аб'ёмы<ref name="ЛАЗ"/>. Цэнтральная частка палаца і фланкуючыя [[рызаліт]]ы — у два паверхапаверхі, бакавыя крылы аднапавярховыя.
 
Галоўны ўваход у палац вылучаны чатырохкалонным [[порцік]]ам [[Іанічны ордар|іанічнага ордара]]<ref name="ЛАЗ"/>. Такі ж порцік, але з меншым выступам ад плоскасці муроў, збудаваны з боку парку. Праходзячы пад порцікамі, наведвальнікі трапляюць у [[вестыбюль|вестыбюлі]], злучаныя паміж сабою і асноўнымі памяшканнямі палаца — заламі, гасцінымі, кабінетамі, размешчанымі на першым паверсе.
 
Парадная зала ў плане прамавугольнай формы, плошча яго перавышае 100 кв. м. Шэсць высокіх вокнаў, якія выходзяць на абодва [[фасад]]а палаца (па тры на кожны), забяспечваюць вялікую лёгкасць інтэр'еру і адкрываюць перспектыву ў бок парку і мястэчка. З аднаго боку залы ўладкованы алькоў, які займае вялікую частку сцяны. Глыбокі алькоў авальнага абрысу з [[ніша]]мі для скульптур адгароджаны ад залы чатырма [[калона]]мі. Гэтым дасягаецца выразная прамавугольная форма плану залы.
Радок 63 ⟶ 80:
У бакавых крылах і ў фланкуючых аб'ёмах палаца месцавлася галоўным чынам жыллё. Дойлідства крылаў прадстаўленае іанічным ордарам. Пры гэтым левае крыло палаца вырашанае адкрытай [[галерэя]]й — каланадай, а правае — [[каланада]]й, якая прылягае да фасаднага мура. Пабудова фланкуючых аб'ёмаў вельмі простая: у неглыбокіх і плоскіх нішах размешчаныя вокны з сандрыкамі, а ў верхняй частцы муроў — рэльеф расліннага арнаменту.
 
У дойлідстве палаца нічога лішняга, што б магло надаць яму знарочыстую параднасць. Прапарцыйнасць і вытанчанасць порцікаў з прыгожым малюнкам капітэляў, ажурныя рызаліты з шырокімі трохчастковымі вокнамі на два паверха, сціплыя дэкаратыўныя ўстаўкі ў аркавага завяршэння вокнаў надаюць фасадам палаца ладнасць і велічнасць. Да асаблівасцей палаца-сядзібы ў Снове можна аднесці вялікую адкрытасць кампазіцыі збудавання, выразнасць планавай і аб'ёмнай пабудовы, а таксама строгасць формаў дойлідства і прастату канструкцыйнага рашэння. У гэтым комплексе яскрава ўвасобленыя рысы класічнага дойлідства<ref name="ЛАЗ"/>.
 
== Літаратура ==
 
* Чантурия В. А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии, Мн.: Полымя, 1986.— 240 с: ил.
* {{кніга
|аўтар = [[Барыс Андрэевіч Лазука|Лазука Б.А.]]
|частка = Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя
|загаловак = Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца =
|выдавецтва = [[Беларусь, выдавецтва|Беларусь]]
|год = 2011
|том =
|старонкі = 350
|старонак = 430
|серыя =
|isbn = 978-985-01-0880-7
|тыраж =
}}
 
== Спасылкі ==