Статуты Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529]] г. і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнееўрапейскага права.
 
Для падрыхтоўкі Статута ў 1551 г. меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 католікаў, 5 праваслаўных), але былі вызначаны імёны толькі 5 католікаў.<ref>Ад католікаў у камісію ўвайшлі жамойцкі біскуп [[Ян Даманоўскі]], віленскі канонік Станіслаў Габрыловіч, віленскі войт і сакратар гаспадара [[Аўгусцін Ратундус]], віленскі суддзя Павел Астравіцкі і [[Марцін Валадковіч]].</ref> Невядома, ці была створана такая камісія, бо з тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала іншая камісія: «особы певные, рады наши, маршалкове, врадники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали». Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер М. Радзівіл Чорны, у ёй удзельнічаў маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, [[П. Раізій]], [[А. Ратундус]] і інш. Праект Статута 1566 аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561, зацверджаны толькі 1 ліпеня 1564, меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з 11 лістапада 1564. Аднак з-за спрэчак па асобных артыкулах набыў законную сілу з 1 сакавіка 1566, некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеям 1 ліпеня 1566. У Статут былі ўпісаны [[Віленскі прывілей]] 1563, [[Бельскі прывілей]] 1564, Віленскі прывілей 1565.
 
У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 раздзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, ваеннага, адміністрацыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае права, 10-ы — лясное і паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя змены ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.