Бегемот: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 30:
| eol = 311532
}}
[[File:Prazsky hroch.jpg|thumb|left|Самка звычайнага бегемота з дзіцянём.]]
'''Бегемот''', або '''гіпапатам'''<ref name=pr>Напісанне '''Бегемот''', '''Гіпапатам''' у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.370</ref> (''Hippopotamus amphibius'')  — буйное, усёеднае (у асноўным траваеднае) [[сысуны|млекакормячае]] з атраду [[парнакапытныя|парнакапытных]], падатрад свінападобных (няжвачных), сямейства бегемотавых. Да цяперашняга часу захаваліся два віды гэтага сямейства. Другі, апроч гіпапатама, і малавядомы від -- — [[карлікавы бегемот]] (''Choeropsis liberiensis'').
 
Навуковая назва з'яўляецца лацінізаванай формай грэчаскага слова ἱπποπόταμος, што азначае «рачны конь». Нягледзячы на гэтую назву, бегемот звязаны таксонаметрычным сваяцтвам не з коньмі, а з кітападобнымі і, троху болей аддалена, са свіннямі і пекары.
 
Слова «бегемот» мае біблейскае паходжанне.
 
[[File:Prazsky hroch.jpg|thumb|left|Самка звычайнага бегемота з дзіцянём]]
 
== Знешні выгляд, фізіялогія ==
Знешнасць своеасаблівая і цяжка ўявіць роднасць бегемота з іншымі капытнымі. Вышыня не болей за 1,5 м (вышыня карлікавага -- — 70-80 см), але маса дасягае 3-3,5 тон (карлікавага — -- 200-250200—250 кг), такім чынам, вага бегемота супастаўляльная з вагою [[Слон|слана]].
 
Тулава вельмі тоўстае, галава вялізная, шыя кароткая (знешне падаецца, што яе наогул няма), морда доўгая і шырокая адначасова, пашыраецца на канцы. Вочы і вушы маленькія, прычым вочы і ноздры размешчаны на верхняй частцы галавы.
 
Пашча шырокая, [[разцы]] вялікія (40-50 см). Ногі кароткія і тоўстыя, канчаюцца кароткімі пальцамі з маленькімі капыткамі. Хвост вельмі кароткі. Цела пакрытае тоўстай голай скурай шэрага колеру. Скура добра рэгенеруе, раны і драпіны гояцца вельмі хутка. Глыбокіх ран нанесці немагчыма, бо пад скурай тоўсты [[Тлушчавая тканка|тлушчавы]] пласт, які абараняе ўнутраныя органы.
 
Пот у бегемота чырвонага колеру, таму ў спякоту здаецца, быццам жывёла зыходзіць крывёю.
 
== Страваванне ==
Бегемот не можа паўторна пераварваць ежу, у адрозненне ад [[Жвачныя|жвачных]], яго страўнік мае складаную структуру -- — 3 камеры. Пабочным прадуктам стрававання з'яўляецца вялікая колькасць газаў, ад якіх жывёла пазбаўляецца, шырока адкрываючы пашчу.
 
== Арэал ==
Абодва віды жывуць у [[Афрыка|Афрыцы]]. Звычайны бегемот жыве па ўсім кантыненце, за выключэннем крайняй поўначы, арэал карлікавага абмежаваны трапічным поясам ([[Нігерыя]], [[Ліберыя]], [[Сьера-Леонэ]], [[Гвінея]]). Бегемоты моцна прывязаныя да вады, таму сустракаюцца толькі па берагах рэк з павольным цячэннем і на балотах. Жывуць статкамі па 10-30 галоў (многія дарослыя самцы трымаюцца асобна).
 
== Лад жыцця ==
Большасць часу бегемоты або кормяцца на беразе (звычайна ў цёмны час сутак), або адпачываюць у вадзе (днём). На беразе бегемоты павольныя і рухаюцца няспешным крокам. У месцах, дзе жывёлы бываюць часта, яны пратоптваюць сцежкі, прычым глыбіня каляіны можа дасягаць 0,5  м. У выпадку небяспекі бегемоты бягуць да вады з хуткасцю да 40 км/г. Гэта значыць, бегемот можа бегчы ў некалькі разоў хутчэй за чалавека. Бегемоты добра плаваюць, перабіраючы нагамі па дне. Могуць правесці пад вадою 3-5 хвілін не вынырваючы, нават спяць у воднай тоўшчы, аўтаматычны падымаючыся на паверхню дзеля ўдыху.
[[File:Hippo pod edit.jpg|thumb|left|Статак бегемотаў]]
 
Звычайна бегемоты [[Флегматык|флегматычныя]], у статку рэдка бываюць канфлікты, але спакой падманлівы. Бегемот лёгка можа расправіцца з львом, чалавекам і нават кракадзілам, якога прыняў за пагрозу. Тым жа часам зафіксавана шмат выпадкаў, калі бегемоты праяўлялі кранальны клопат пра [[Антылопы|антылопаў]] і [[Зебры|зебраў]], ратуючы іх ад [[Кракадзілы|кракадзілаў]]. Такія паводзіны выходзяць за межы біялагічнай мэтазгоднасці, і навукоўцы не могуць іх растлумачыць.
 
== Рацыён ==
Корміцца бегемот амаль выключна травой. За суткі можа з'есці да 40  кг зеляніны.
 
== Бегемот і чалавек ==
 
=== У старажытнасці ===
[[File:Flusspferd Jagd-drawing.jpg|thumb|left|Паляванне афрыканскіх абарыгенаў на бегемота]]
Мясцовае насельніцтва не часта палявала на бегемотаў, гэта амаль не дазваляла прымітыўная зброя. Аднак ужо ў [[Старажытны Егіпет|Старажытным Егіпце]] на яго палявалі з дапамогай гарпуноў, бо бегемот спустошваў палі. Сцэны палявання на бегемота знойдзены на насценных роспісах у грабніцы Тутанхамона. Бегемот у старажытнаегіпецкай міфалогіі ўвасабляў "«Вялікую Маці"» [[Аменці]], "«падаўніцу вод"». Вялізны жывот бегемота нагадваў цяжарнасць жанчыны, таму багіня-заступніца [[Таўрт|Таўрэт]] (Таўрт, Таварэт, Таэрыс) выяўлялася бегемотам з жаночымі грудзямі, які трымаў "«са-шлейф"» (папірус ці амулет, якія сімвалізаваў абарону, бяспеку жанчын і дзяцей). Фігуры Таўрэт усталёўваліся на ложку дзеля бласлаўлення будучай маці. Чырвоны гіпапатам сімвалізаваў бога [[Сет, міфалогія|Сэта]], а сцягно чырвонага бегемота -- — фалічную нагу Сэта, яго сілу, мужнасць. Нярэдка Сэта суправаджала багіня-гіпапатам. Ужо пры [[Старое царства, Егіпет|Старым Царстве]] адзначалі свята, на якое фараон забіваў белага бегемота. Пры гэтым лічылася, што фараон -- — гэта [[Гор]], якія забівае Сэта. У храме [[Эдфу]] многія роспісы паказваюць, як Гор забівае грэшнікаў у абліччы бегемотаў.
 
У старажытных іудзеяў [[Бегемот, міфалогія|бегемот]] увасабляў сілы зямлі, у процівагу [[Левіяфан|Левіяфану]]у, які ўвасабляў сілы мора, і [[Зіз]], якая сімвалізавала сілу паветра. [[Кніга Іова]] апісвала "«бегемота"» як пражэрлівую пачвару, падобную да гіпапатама. Чакалася, што пры "«канцы свету"» "«бегемот"» прыйдзе як увасабленне зла.
 
=== XIX-XXXIX—XX ст. ===
Свайго росквіту паляванне на бегемотаў дасягнула ў часы [[Каланізацыя Афрыкі|каланізацыі Афрыкі]]. Бегемот стаў крыніцай не толькі ядомага мяса, але і цвёрдай скуры, высакакласнай косткі, якая па сваіх уласцівасцях набліжалася да слановай. У выніку плошча арэалу бегемотаў скарацілася ў дзесяткі разоў.
 
У няволі бегемоты жывуць у заапарках і размнажаюцца. Працягласць жыцця бегемота ў няволі дасягае 50 гадоў, на волі -- — 30-40 гадоў. Карлікавыя бегемоты вельмі рэдкія і знаходзяцца пад аховай.
 
Паводле статыстыкі, бегемот сярод усіх афрыканскіх жывёл з'яўляецца лідэрам паводле колькасці забітых людзей. Спецыяльнае даследаванне зафіксавала на тэрыторыі адной толькі [[Кенія|Кеніі]] 4493 інцыдэнтаў, калі бегемот праяўляў агрэсію да чалавека.
 
== Гл. таксама ==
* [[Алентонскі бегемот]]
 
Радок 83:
== Літаратура ==
* Chris & Tilde Stuart: ''Field Guide to the Larger Mammals of Afrika''. Struik, 2000, ISBN 1-86872-534-0
* Ronald M. Nowak: ''Walker’sWalker's Mammals of the World''. Johns Hopkins University Press, 1999 ISBN 0-8018-5789-9
* Almuth Behrmann: ''Das Nilpferd in der Vorstellungswelt der Alten Ägypter'', Bern 1989, ISBN 3-631-48964-1
 
== Спасылкі ==
* [http://www.animalsglobe.ru/begemoti/ Бегемот (русск)] {{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Бегемотавыя]]
[[Катэгорыя:Сысуны Афрыкі]]