Беларусы ў Аргенціне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
== Сучаснасць ==
У канцы ХХ ст. арганізаванага нацыянальна-культурнага жыцця ў асяроддзі выхадцаў з Беларусі ў Аргенціне не было. Беларускія эмігранты і іх нашчадкі гуртаваліся тут у культурна-спартыўных клубах, што аб'ядноўваюць перасяленцаў з краін былога СССР (клубы імя В. Бялінскага, М. Горкага, У. Маякоўскага, «Дніпро» ў Буэнас-Айрэсе, «Аўрора» ў Мар-дэль-Плата, «Івана Франко» ў Санта-Фе і інш.)<ref>ЭГБ. Т. 3. С. 334.</ref>.
 
У 2010 годзе ў горадзе Лаваёль адкрыўся Цэнтр беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага<ref>http://www.belarus.kz/aktueller/all/853/348</ref>. У Цэнтры праводзіцца навучанне па наступных напрамках: беларуская мова, урокі музыкі і народных спеваў, разьба па дрэве, жывапіс, беларуская вышыўка, гісторыя і культура Беларусі. У верасні 2012 года ў г.Лавальёл на базе клуба славянскай дыяспары «Дніпро» і Цэнтра беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага адбылося святкаванне юбілейных датаў выдатных беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка.<ref>http://argentina.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/compatriots/</ref>