Адкрыць галоўнае меню

Змены

== Міжваенны перыяд ==
Лепей задакументаваная іміграцыя ў Аргенціну з Заходняй Беларусі ў міжваенныя часы. Пераважна іміграцыя складалася з мужчын, якія прыязджалі на заробкі. Дакладная колькасць імігрантаў з Беларусі невядомая, паводле экспертных ацэнак, лік ідзе на дзясяткі тысяч<ref>http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=123916</ref>
 
Многія заходнебеларускія перасяленцы далучыліся да прафесійнага руху і Кампартыі Аргенціны. У канцы 1920-х — сярэдзіне 1930-х г. дзейнічаў Саюз украінскіх і беларускіх работніцкіх арганізацый у Аргенціне (у 1934 3 тыс. чл.). Супрацьстаянне ўкраінскіх, нацыянал-камуністаў і беларускіх камуністаў-касмапалітаў, ганенні з боку ўлад у сувязі з палітызацыяй Саюза (прасавецкі ўплыў) прывялі да развалу гэтага згуртавання.
 
Згуртаванню суродзічаў у Аргенціне садзейнічалі культурна-асветнае таварыствы «Грамада» ([[1934]], [[Буэнас-Айрэс]]), «Культура» (1936, Нуэва-Пампейя), «Белавежа» (1938, Авельянеда), бібліятэка імя І. Луцкевіча (1937, Вілья-Крэспо). У маі [[1939]] года разам са згуртаваннямі «Якуб Колас», «Мінск» і інш. яны аб'ядналіся ў Федэрацыю беларускіх таварыстваў, якая склікала канферэнцыі, выдавала гістарычна-літаратурны альманах. Дзейнасць яе вызначалася прасавецкімі настроямі, арыентацыяй на рускую культуру.<ref name=BNIM32/>